РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

09.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гендырэктар абвiнавачваецца ў хабарнiцтве   Пракуратура Фрунзенскага раёна горада Мiнска вядзе расследаванне па крымiнальнай справе, заведзенай у дачыненнi да генеральнага дырэктара камунальнага ўнiтарнага прадпрыемства "Мiнскi аптовы рынак".

Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" старшы памочнiк пракурора Мiнска Сяргей Балашаў, гендырэктар абвiнавачваецца ў атрыманнi хабару.

Ігар ГРЫШЫН.

Расiянiн з "дурманам" "прапiсаўся" ў вёсцы

Сталiчныя праваахоўнiкi затрымалi 57-гадовага непрацуючага расiянiна, якi арганiзаваў з Санкт-Пецярбурга пастаўку наркотыкаў у нашу краiну.

Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, на наркадзялка аператыўнiкi выйшлi пасля таго, як у iх поле зроку трапiлi некалькi спажыўцоў псiхатропных рэчываў. Падчас затрымання ў расiянiна было знойдзена больш як 19 грамаў метадону, аднак асноўны запас "дурману", як высветлiлася, ён трымаў у прыватным доме адной з вёсак Мiнскага раёна: у агульнай складанасцi тут канфiскавана больш як 30 грамаў метадону, больш як 47 грамаў гераiну i каля тысячы таблетак МДМА. Акрамя таго, тут жа быў знойдзены i пiсталет ТТ 1945 года выпуску з двума магазiнамi i 17 патронамi.

Iгар ГРЫШЫН.

Вiцебскi заапарк пераязджае

Вiцебскi заапарк з цэнтра горада пераедзе на ўскраiну, але жывёлы i наведвальнiкi ў вынiку будуць задаволеныя. Новую прапiску заапарк атрымае ўжо ў наступным годзе.

Паводле слоў старшынi Вiцебскага аблвыканкама Аляксандра Косiнца, на ўскраiне старажытнага горада недалёка ад новага мiкрараёна Бiлева пад заапарк выдзяляецца 80 гектараў. Цяпер тут лясны масiў. Побач з заапаркам адчыняць i кавярнi. Улiчваючы, што новае месцазнаходжанне заапарка ля трасы, у гэтым месцы будзе развiвацца прыдарожны сэрвiс. Пакуль што заапарк месцiцца на Успенскай гары. Плошча вельмi малая. Звярам цесна. Каб больш "жыльцоў" стала ў заапарку, купяць новых жывёл. Iльва, тыгра i iншых. У перспектыве тут плануюць адкрыць i аквапарк. Для зручнасцi гараджан i гасцей горада, якiя захочуць прыехаць у заапарк, спецыяльна распрацуюць зручную "сетку" працы грамадскага транспарту. Можна будзе ўзяць на пракат квадрацыклы, каб праехацца па заапарку.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

"Навука" не пайшла на карысць...

Ноччу на вулiцы Ландэра ў сталiцы ўвагу праваахоўнiкаў прыцягнулi двое мужчын, якiя "цёрлiся" каля прыпаркаваных машын: калi апошнiя заўважылi, што iмi цiкавяцца, яны селi ў машыну i паспрабавалi з'ехаць.

Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-афiцэр Кастрычнiцкага РУУС Сяргей Чабатароў, за рулём аўто знаходзiўся кiроўца без вадзiцельскага пасведчання. Мiж iншым ён ужо... 18 разоў прыцягваўся да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за парушэнне правiлаў дарожнага руху. Да таго ж у багажнiку машыны былi знойдзеныя пяць акумулятараў, паходжанне якiх прадстаўнiкi цыганскай дыяспары (25 i 26 гадоў) са Слуцка дакладна не змаглi патлумачыць.

Iгар ГРЫШЫН.

Пашкадаваў жонку...

У Баранавiчах адна жанчына, якая ўжо была асуджана за хулiганства, падчас скандалу ўдарыла мужа нажом у жывот.

Мужчына да дактароў не пайшоў i ў мiлiцыю не заявiў — пашкадаваў жонку. Ён цярпеў дзень, другi..., а затым давялося выклiкаць хуткую дапамогу, а за ёю прыехала i мiлiцыя. Жонку не арыштавалi, бо ў сям'i двое няпоўнагадовых дзяцей, а крымiнальную справу завялi.

Сымон Свiстуновiч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Фрунзенскага раёна горада Мiнска вядзе расследаванне па крымiнальнай справе, заведзенай у дачыненнi да генеральнага дырэктара камунальнага ўнiтарнага прадпрыемства "Мiнскi аптовы рынак".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика