Узрост беларускага міністра — 50,9 гадоў
09.12.2009 15:03
—
Новости Общества
|
Кадравыя змены, якія правёў у пятніцу Аляксандр Лукашэнка, крыху амаладзілі Савет міністраў. Ніводзін з новапрызначаных не ёсць старэйшым за папярэднікаў. Усе пяць міністраў, якія пакінулі свае крэслы, былі пенсіянеры. Міністру інфармацыі Уладзіміру Русакевічу 62 гады, міністру эканомікі Мікалаю Зайчанку — 61, міністру абароны Леаніду Мальцаву — 60, міністру лясной гаспадаркі Пятру Сямашку — 60, міністру па падатках і зборах Ганне Дзейцы — 55. Для параўнання: Мікалаю Снапкову — 40, Алегу Праляскоўскаму — 46, Уладзіміру Палуяну — 48, Марыяне Шчоткінай — 51, Юрыю Жадобіну — 55. Адзіным пенсіянерам ва ўрадзе цяпер застаўся 60‑гадовы міністр ЖКГ Уладзімір Белахвостаў. Такім чынам, сярэдні ўзрост беларускага міністра цяпер складае — 50,9 гадоў замест ранейшых 53,4. Найбольш з сваіх калег на пасадзе знаходзіцца міністр юстыцыі Віктар Галаванаў — аж з снежня 2001 году. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад памаладзеў на 2,5 гады.
|
|