Лукашэнка і Мядзведзеў сам‑насам размаўлялі тры гадзіны. 21.by

Лукашэнка і Мядзведзеў сам‑насам размаўлялі тры гадзіны

10.12.2009 17:13 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Крамлі праходзіць пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Пасяджэнню папярэднічалі перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева ў вузкім фармаце. Паводле інфармацыі расійскіх інфармагенцтваў, сустрэча «з воку на вока» планавалася на адну гадзіну, аднак доўжылася тры разы даўжэй.

Зараз да гутаркі кіраўнікоў дзяржаў далучыліся прэм’ер‑міністры Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Сяргей Сідорскі. Прэс‑сакратар прэзідэнта РФ Наталля Цімакова паведаміла журналістам, што ўдзельнікі перамоваў абмяркоўваюць пытанні, якія стаяць на парадку дня ВДС.

На парадку дня — 17 пытанняў. Сярод галоўных тэм абмеркавання — сумесныя дзеянні па пераадоленні наступстваў сусветнага фінансава‑эканамічнага крызісу, балансы па паліўна‑энергетычным рэсурсам і іншым найважнейшых відах прадукцыі, праграма супрацоўніцтва ў ваенна‑тэхнічнай сферы, фарміраванне Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана.

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў падпішуць дэкларацыю аб асноўных выніках развіцця інтэграцыйных сувязяў за мінулы перыяд і перспектыўных задачах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта ўтрая больш, чым планавалася, таму пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы пачалося са значным спазненнем.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика