З’явіцца «Газета па-лунінецку»
11.12.2009 10:33
—
Новости Общества
|
Яшчэ адна прыватная газета з’явіцца ў Лунінцы. Першы нумар «Газеты па-лунінецку» выйдзе ўжо ў студзені наступнага года. «Гэта падушка бяспекі», — тлумачыць мэты стварэння выдання для вольнага часу яго галоўны рэдактар Андрэй Вышынскі. Газета мае выходзіць раз на месяц на беларускай і рускай мовах. «Газета па-лунінецку» стане трэцім прыватным выданнем у раёне. Раней Андрэй Вышынскі заснаваў грамадска-палітычную газету «Інформ-прагулка» і газету для вольнага часу «Віта-прэс». Чым новае выданне будзе адрознівацца ад «Віта-прэс», не зразумела. Але гэта паказальны прыклад для Беларусі, калі ў раённым цэнтры за апошнія 15 гадоў паўстаюць новыя прыватныя газеты, а не зачыняюцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ адна прыватная газета з’явіцца ў Лунінцы. Першы нумар «Газеты па-лунінецку» выйдзе ўжо ў студзені наступнага года.
|
|