13 снежня пройдзе рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі
11.12.2009 22:04
—
Новости Общества
|
13 снежня ў 170 гарадах і вёсках Іспаніі пройдзе рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі, аднаго з 17 аўтаномных супольнасцяў краіны. Рэферэндум арганізавалі некалькі няўрадавых арганізацый, яго правядзенне падтрымалі мясцовыя ўлады. Як паведаміў адзін з каардынатараў рэферэндуму Даніэль Жові, удзельнікам галасавання трэба адказаць на пытанне, ці згодныя яны, каб Каталонія стала «сацыяльнай, дэмакратычнай і незалежнай прававой дзяржавай і сябрам ЕС». Каталонія атрымала аўтаномію ад урада Іспаніі ў снежні 1979 года. Рэгіён мае свой урад, які ўваходзіць у іспанскую дзяржаўную сістэму канстытуцыйнай манархіі. Урад з рэзідэнцыяй у Барселоне лічыцца пераемнікам ўлады Картэсаў, што існавалі з 1359 г., саслоўна‑прадстаўнічых сходаў, і складаецца з парламента з 135 дэпутатамі і выканаўчага савета. Прэзідэнт аўтаномнай вобласці Каталоніі абіраецца парламентам на чатыры гады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 снежня ў 170 гарадах і вёсках Іспаніі пройдзе рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі, аднаго з 17 аўтаномных супольнасцяў краіны.Рэферэндум арганізавалі некалькі...
|
|