Замежная запазычанасць Беларусі амаль дасягнула 20 млрд даляраў
17.12.2009 10:33
—
Новости Общества
|
Агульны замежны доўг Беларусі за тры першыя кварталы 2009 года вырас на 27,3%, да 19 млрд 299 млн даляраў і дасягнуў на 1 кастрычніка 37,1% ВУП краіны. На пачатак года ён складаў 25,1% ВУП. Такія звесткі апублікаваў Нацбанк. Згодна з гэтымі звесткамі, на абслугоўванне замежнай запазычанасці за дзевяць месяцаў 2009 года скіравалі $4569 млн (12,8% ад ВУП або 26% паступленняў ад экспарту). Столькі з’ядаюць выплаты па асноўнай запазычанасці і па працэнтах. Доўг расце хутчэй, чым прагназавалася. Лічылася, што запазычанасць можа вырасці да $20 млрд да канца года. Па факце яна можа дасягнуць нават $21 млрд. Паводле стану на 1 кастрычніка, на кожнага беларуса, з малымі і старымі ўключна, прыпадае 1997 даляраў замежнай запазыкі, тады як на 1 студзеня было толькі 1567 даляраў. За апошнія 12 гадоў гэты паказчык узрос больш чым у 10 разоў, падлічыў сайт На пачатак 1997 года доўг на душу насельніцтва складаў $186, на 1 студзеня 2005 года — $500, 2007 – $700, 2008 — $1290. Для гаспадаркі як беларуская, якая не ўваходзіць у Еўрасаюз з яго страховачнымі механізмамі, бяспечнай мяжой запазычанасці можна лічыць планку 50 або 60 працэнтаў ад ВУП. Яе Беларусь можа дасягнуць за два‑тры гады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульны замежны доўг Беларусі за тры першыя кварталы 2009 года вырас на 27,3%. |
|