Прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі падпісалі План сумесных дзеянняў па стварэнні АЭП
19.12.2009 19:51
—
Новости Общества
|
Прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Дзмітрый Мядзведзеў 19 снежня падпісалі план сумесных дзеянняў па стварэнні адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Дакумент быў падпісаны падчас нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў трох дзяржаў у Алмацінскай вобласці, якая папярэднічала сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД. «Мы аб`явілі свету, што мы цяпер канчаткова стварылі Мытны саюз, і зацвярджаем графік стварэння адзінай эканамічнай прасторы», — паведаміў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. «Міждзяржсавет на ўзроўні кіраўнікоў дзяржавы разгледзеў інфармацыю членаў камісіі сакратарыята ЕўрАзЭС па падрыхтоўцы плана дзеянняў фарміравання АЭП і вырашыў зацвердзіць план дзеянняў па фарміраванні АЭП трох рэспублік», — сказаў ён. «Урадам Беларусі, Казахстана і Расіі сумесна з камісіяй Мытнага саюза неабходна забяспечыць выкананне плана дзеянняў гэтага рашэння ва ўстаноўлены тэрмін і інфармаваць міждзяржсавет ЕўрАзЭС — вышэйшы орган Мытнага саюза на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў», — зазначыў казахскі прэзідэнт. Затым прайшла нефармальная сустрэча сямі кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД, у якой узялі ўдзел таксама прэзідэнты Арменіі — Серж Саргсян, Кыргызстана — Курманбек Бакіеў, Таджыкістана — Эмамалі Рахмон і Туркменістана — Гурбангулы Бердымухамедаў. Удзельнікі сустрэчы падпісалі сумесную выніковую заяву. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Дзмітрый Мядзведзеў 19 снежня падпісалі план сумесных дзеянняў па стварэнні...
|
|