Партыя БНФ ініцыюе правядзенне рэферэндуму па пытанні павышэння мытаў на аўтамабілі
19.12.2009 19:51
—
Новости Общества
|
Пра гэта было заяўлена 19 снежня ў Мінску на пасяджэнні сойму партыі. Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў нагадаў, што 27 лістапада кіраўнікі Беларусі, Казахстана і Расіі падпісалі пагадненне аб стварэнні Мытнага саюза. «Гэтае пагадненне ігнаруе інтарэсы значнай часткі грамадзян Беларусі, для якіх уступленне ў сілу падпісаных дакументаў можа пацягнуць пагаршэнне асабістага матэрыяльнага дабрабыту ў сувязі са значным павышэннем мытных тарыфаў і, адпаведна, цэн на важныя катэгорыі тавараў, у прыватнасці на легкавыя аўтамабілі», — сказаў Лялькоў. Ён таксама зазначыў, што стварэнне Мытнага саюза ігнаруе інтарэсы беларускага малога і сярэдняга бізнесу. Сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне да 1 сакавіка 2010 года завяршыць фарміраванне ініцыятыўнай групы па правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму. У гэтую групу ўвойдуць прадстаўнікі партыі, якія маюць намер вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта было заяўлена 19 снежня ў Мінску на пасяджэнні сойму партыі. Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў нагадаў, што 27 лістапада кіраўнікі Беларусі,... |
|