ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
23.12.2009
—
Новости Общества
|
Дзецi збянтэжылi Абаму
Кiраўнiк ЗША, аднак, не спалохаўся снегападу i паехаў павiншаваць з Калядамi дзяцей у адзiн з неўладкаваных раёнаў Вашынгтона. Барак Абама пачытаў дзеткам калядныя аповеды, а затым пачаставаў iх печывам, прыгатаваным на кухнi Белага дома. Гутарка з дзецьмi ўразiла прэзiдэнта. Абама спытаў iх, што яны жадалi б атрымаць у падарунак на Каляды, i быў здзiўлены дарагоўляй запытаў: дзецi жадалi плэеры Іpod, мабiльныя тэлефоны i камп'ютарныя гульнi. Арыштавана маёмасць былога прэм'ера ЛатвiiНа маёмасць, якая належыць былому прэм'ер-мiнiстру Латвii Валдзiсу Бiркаўсу, накладзены арышт у сувязi са шматмiльённымi даўгамi экс-прэм'ера. Арышт накладзены на банкаўскiя рахункi Бiркаўса, нерухомасць, а таксама на прыналежныя яму пакеты акцый буйных кампанiй. Доўг з'явiўся пасля таго, як Бiркаўс узяў крэдыт у дзяржаўным банку i набыў чатыры ўчасткi зямлi. Сума крэдыту склала 2,24 мiльёна латвiйскiх латаў (больш як 4,5 мiльёна долараў). Аднак пазней кошты на зямлю рэзка ўпалi, i прадаць участкi ўдалося толькi за 160 тысяч латаў (каля 326,5 тысячы долараў). Валдзiс Бiркаўс узначальваў урад Латвii ў 1993-1994 гадах, у пяцi саставах урадавага кабiнета з 1994 па 1999 год ён займаў пасаду мiнiстра замежных спраў. У Лiтве з'явiцца школа вядзьмарстваУ найблiжэйшы час у Лiтве адчынiцца школа вядзьмарства. Хадзiць на лекцыi па магii i вядзьмарстве змогуць як дарослыя, так i дзецi. Апошнiх, аднак, будуць прымаць у школу толькi са згоды бацькоў. Як распавёў прадстаўнiк навучальнай установы, месяц навучання асновам магii абыдзецца ў 100 лiтаў (прыкладна 40 долараў). Заняткi ў школе вядзьмарства для зручнасцi наведнiкаў будуць праводзiцца ў выхадныя днi. Семiнары будуць праводзiць "галоўная вядзьмарка i iншыя лектары". Прадстаўнiк школы адзначыў, што, атрымаўшы дыплом, выпускнiкi змогуць адчыняць салоны варажбы. Мiж тым, звесткi аб з'яўленнi новай "установы адукацыi" сур'ёзна занепакоiлi мясцовае духавенства. На Тайванi фастфуд абкладуць падаткамУлады Тайваня плануюць увесцi падатак на нездаровую ежу, каб заахвоцiць насельнiцтва сiлкавацца паўнавартасна i ў меру, знiжаючы, такiм чынам, рызыку захварэць на атлусценне. Тайваньскае бюро прапаганды здароўя займаецца распрацоўкай законапраекта, якi абкладзе адмысловым падаткам нездаровыя прадукты харчавання, такiя як напоi, што ўтрымлiваюць цукар, фаст-фуд, кандытарскiя вырабы i алкаголь. Нi ў адной краiне свету праекты падобных законаў пакуль не стваралiся. Падставай для ўвядзення новага падатку стаў няўхiльны рост захваральнасцi на атлусценне — на Тайванi ад яго пакутуюць ад 25 да 30 % дзяцей. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзецi збянтэжылi Абаму Палiтычнае жыццё ў ЗША замерла з-за небывалага снегападу, якi накрыў Амерыку. Таўшчыня снежнага покрыва дасягала 60 i больш сантыметраў. Метэаролагi сцвярджаюць, што нiчога падобнага ў гiсторыi метэаназiранняў у сталiцы Злучаных Штатаў яшчэ не было. |
|