У Купалаўскі тэатр вярнулiся Тутэйшыя
24.12.2009
—
Новости Общества
|
Цяпер спектакль называецца "Translations" ("Пераклады") І аўтар не Янка Купала, а iрландскi драматург Браян Фрыл. У астатнiм сэнс той жа. Як памятаем, iдэя "Тутэйшых" была ў тым, што жывуць тут сабе тубыльцы-беларусы, да якiх па чарзе прыходзяць — то немцы, то палякi, то... I кожны лезе ў наш манастыр са сваiм статутам, кожны навязвае свае правiлы, мову i парадкi. I знаходзяцца мiж тубыльцаў-беларусаў ашавуркi-падсцiлкi кшталту Мiкiты Зносака, якi лёгка згаджаецца быць Нiкiцiем Зносiловым. ...У "Translations" у вас не аднойчы будзе ўзнiкаць дэжа-вю да генiяльнай п'есы Купалы. Толькi ў ролi беларусаў тут iрландцы са сваёй "птушынай мовай", а ў ролi "гасцей" — ангельскiя каланiсты, якiя не могуць вымавiць назвы мясцовых рэк i вёсак, i таму перайначваюць iх на свой капыл. Сярод мясцовых знаходзiцца хлопец Оўэн, якi пажыў у Дублiне i "акультурыўся", вывучыў англiйскую. I за трыццаць срэбранiкаў (а дакладней, усяго 2 шылiнгi за дзень) робiцца перакладчыкам i памочнiкам ангельскiх жаўнераў, якiя, здаецца, усяго толькi складаюць карту мясцовасцi. Але на справе гэтая карта знiшчае старадаўнiя iрландскiя назвы, знiшчае мову i памяць мясцовага насельнiцтва. Самога ж Оўэна англiчане называюць Роландам. Iм так прасцей. А Роланд-Оўэн асаблiва не супраць — абы плацiлi, хоць чыгунком называйце. I тут, на фоне нацыянальнай трагедыi, узнiкае амур-тужур: мясцовая дзяўчына закахалася ў жаўнера Джона. I той жаўнер нават, апантаны каханнем, збiраецца вывучыць iрландскую мову. Бо яны зусiм адно аднаго не разумеюць. Аднак, як можна здагадацца, маладым хлопцу i дзяўчыне моўныя перашкоды актуальныя да часу, пакуль яны не застаюцца сам-насам. Карацей, нехта з мясцовых, як выглядае, грохнуў таго Джона: няма чаго, маўляў, нашых дзевак псаваць. I тут англiйскiя жаўнеры выяўляюцца не проста складальнiкамi карты. Начальнiк кажа: "Калi цягам сутак вы не дапаможаце мне адшукаць Джона, мы пачнём страляць ваша быдла, калi не знойдзем праз двое сутак — руйнаваць вашы хаты". I тыя iрландцы, зусiм як партызаны-беларусы, думаюць сабе: скулля табе, а не нашыя хаты — спачатку хаваюць у лесе кароў-коней, а пасля падпальваюць намётавы лагер англiчан. Рэжысёр спектакля, мастацкi кiраўнiк тэатра Мiкалай Пiнiгiн узмацнiў паралелi. Карэннае насельнiцтва размаўляе па-беларуску (гэта — "iрландская" мова), а захопнiкi — па-руску (гэта — "англiйская"). Трэцяя мова спектакля — каларытная трасянка, на якой гавораць многiя беларусы, мяркуючы, што размаўляюць на "великом и могучем", стараючыся дагадзiць новым "гаспадарам". Калi не ведаць гiсторыi — што спектакль апавядае пра рэальныя падзеi ў Iрландыi — можна было б падумаць, што Браян Фрыл напiсаў сваю п'есу, пабываўшы ў Беларусi. Аднак вам вырашаць — цi настолькi ўжо выпадковыя супадзеннi i паралелi. Цi мне проста падалося. Глеб ЛАБАДЗЕНКА. P.S. Прэм'ера "Translations" была ўчора, наступныя паказы — 24, 29 снежня, 13, 14, 31 студзеня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер спектакль называецца "Translations" ("Пераклады") І аўтар не Янка Купала, а iрландскi драматург Браян Фрыл. У астатнiм сэнс той жа. Як памятаем, iдэя "Тутэйшых" была ў тым, што жывуць тут сабе тубыльцы-беларусы, да якiх па чарзе прыходзяць — то немцы, то палякi, то... I кожны лезе ў наш манастыр са сваiм статутам, кожны навязвае свае правiлы, мову i парадкi. I знаходзяцца мiж тубыльцаў-беларусаў ашавуркi-падсцiлкi кшталту Мiкiты Зносака, якi лёгка згаджаецца быць Нiкiцiем Зносiловым. |
|