Гарадоцкае начальства спахапілася, калі актывіст заявіў, што прадасьць нырку
24.12.2009
—
Новости Общества
|
У чацвер Аляксандар Жыткевіч накіруецца ўладкоўвацца на працу ў ПМК 51. Аднак вялікіх спадзеваў на чарговую спробу працаўладкаваньня ён не ўскладае – такіх спробаў было ўжо 15 за апошнія паўгода, але паўсюль яму давалі адмову. Спадар Жыткевіч лічыць, што ў раёне супраць яго вядзецца неабвешчаная вайна, якая распачалася пасьля ягонага ўдзелу ў выбарчай кампаніі 2008-га году ў якасьці назіральніка. Гарадоцкі актывіст Леанід Гаравы згадвае, што яшчэ напярэдадні выбараў 22-гадовага зубнога фэльчара з вёскі Бычыха начальства папярэдзіла пра верагодныя нэгатыўныя наступствы. І неўзабаве маладога спэцыяліста асудзілі за нібыта незаконнае атрыманьне грошай ад пацыентаў. У траўні гэтага году суд пазбавіў Аляксандра Жыткевіча права займацца прафэсійнай дзейнасьцю цягам двух гадоў. Знайсьці іншую працу аказалася амаль немагчымым. Паколькі спадар Жыткевіч сірата, выхоўваўся ў інтэрнаце і на дапамогу з боку не разьлічваў, ён абвясьціў пра намер прадаць нырку, бо іншым чынам зарабіць на жыцьцё магчымасьцяў ня мае. Гісторыя пра продаж ныркі трапіла ў інтэрнэт, многія выказалі спачуваньне маладому чалавеку і прапанавалі дапамогу. Мясцовыя актывісты руху “За Свабоду” стварылі аргкамітэт для падтрымкі А.Жыткевіча, і сёньня перадалі яму прадукты харчаваньня, сабраныя віцебскімі апазыцыйнымі актывістамі і прадстаўніцамі жаночага клюбу “Гармонія”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беспрацоўнаму Аляксандру Жыткевічу, які падаў у “раёнку” аб’яву пра продаж ныркі, загадалі тэрмінова працаўладкавацца пасьля сустрэчы са старшынём Гарадоцкага райвыканкаму.
|
|