На Новы год у Мінску будзе адзін феерверк
28.12.2009 15:29
—
Новости Общества
|
Адзіны навагодні феерверк у сталіцы будзе арганізаваны каля стэлы «Мінск — горад‑герой». Пра гэта паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС. «Адзіны навагодні феерверк у сталіцы пройдзе каля стэлы «Мінск — горад‑герой». У раёнах горада асобныя феерверкі, як гэта было ў мінулыя гады, арганізоўвацца не будуць», — паведамілі ва УМНС. Вогненнае шоу пачнецца ў 1.30 і прадоўжыцца каля 20 мін. Для забеспячэння бяспекі на месцы ад сталічнага ўпраўлення МНС будуць дзяжурыць 6 афіцэраў, а таксама 3 аўтацыстэрны з баявым разлікам. Улічваючы тое, што ў навагоднюю ноч грамадзяне часта спрабуюць самастойна запускаць феерверкі, ва УМНС раяць «не псаваць сабе свята, рызыкуючы атрымаць сур’ёзныя траўмы, а прыйсці і паглядзець сапраўды маляўнічае шоу, якое нельга параўнаць ні з адным куплёным феерверкам».‑ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзіны навагодні феерверк у сталіцы будзе арганізаваны каля стэлы «Мінск — горад‑герой».Пра гэта паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні... |
|