Лукашэнка ухваліў праект беларуска‑расійскага пагаднення пра пабудову АЭС
29.12.2009 17:13
—
Новости Общества
|
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім указам ухваліў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў пабудове на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь атамнай электрастанцыі. Паўнамоцтвы на правядзенне перамоваў па праекту пагаднення з дазволам пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару, а таксама на падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта прадастаўлены міністру энергетыкі Аляксандру Азярцу. Пагадненне будзе часова прымяняцца з даты падпісання да яго ўступлення ў сілу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім указам ухваліў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і...
|
|