Да нас усе Дзяды Марозы з'ехалiся пад Новы год. 21.by

Да нас усе Дзяды Марозы з'ехалiся пад Новы год

31.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З такiмi словамi штогод дэманструе гасцям незвычайную калекцыю сваiх бацькоў Ваня — унук аўтара аднаго з маiх любiмых раманаў "Сэрца на далонi". У калекцыi сям'i Шамякiных, пераканалася на свае вочы, нi многа нi мала каля трыццацi самых розных Дзядоў Марозаў. I практычна да кожнага ёсць Снягурка.

Адметнасць калекцыi ў тым, што тут прысутнiчаюць дзядулi практычна з усiх рэгiёнаў Беларусi. Ёсць iльняны мiнскi i крыху меншы слуцкi, белавежскi — з дубу, магiлёўскi — з саломы, добрушскi — з фарфору.

— Дарэчы, апошнюю вельмi арыгiнальную парачку набылi не так даўно, — расказвае i адначасова паказвае муж Алесi Iванаўны Шамякiнай Сяргей Уладзiмiравiч. — На першы погляд, гэта звычайныя фарфоравыя фiгуркi. Насамрэч жа каптуркi Дзеда Мароза i яго ўнучкi падымаюцца, i ўсярэдзiну статуэтак можна налiць гарэлку i вiно.

Алеся Iванаўна i Сяргей Уладзiмiравiч вельмi любяць фарфор, таму нядзiўна, што значная частка фiгурак у iх калекцыi зробленая менавiта з гэтага матэрыялу.

— Нам вельмi шкада, што зачынiўся Мiнскi фарфоравы завод. Дзед Мароз, выраблены на гэтым заводзе, больш за ўсё адпавядае вобразу, якi жыве ва ўяўленнях кожнага з нас з дзяцiнства. Там мы набывалi надзвычай прыгожыя статуэткi не толькi ў сваю калекцыю, але i ў якасцi падарункаў.

  Ёсць у калекцыi i Дзед Мароз у выглядзе падсвечнiка, свяцiльнi, гадзiннiка. Акрамя вышэйназваных фiгурак з саломы, дрэва, фарфору, iльну, ёсць Дзед Мароз з белага мармуру, крышталю, глiны, тканiны... Большая частка калекцыi — беларуская, але ёсць фiгуркi i з Расii, i з Германii.

— Нават Санта-Клаус зусiм выпадкова да нас завiтаў. Хоць нам, шчыра прызнацца, усё ж такi блiжэйшы Дзед Мароз у багатай шапцы i футры да пятаў. Але ж раз падарылi, дык не кiдаць жа яго на антрэсолях. Ды i Ваня не дасць нiкога ў крыўду, бо з дзяцiнства засвоiў, што пра Дзядоў Марозаў трэба клапацiцца, iнакш рызыкуеш застацца без падарункаў.

— А цi ёсць у вас любiмы Дзед Мароз?

— Безумоўна, "Космас", — кажа гаспадар. — Бо з яго ўсё пачыналася. Ён практычна наш равеснiк, хутка паўстагоддзя стукне.

— А чаму "Космас"?

— Бачыце, на iм напiсана слова космас. У тыя часы, калi Гагарын паляцеў у космас, гэта слова пiсалi ўсюды. Модна было. Ён перайшоў мне ад бацькоў i цяпер штогод займае пачэснае месца пад ёлкай. Як Ваня падрасце, перададзiм "Космаса" сыну. Няхай перадаецца з пакалення ў пакаленне.

— А ў нас дома пад ёлку ставiлi ватнага Дзеда Мароза, — уключаецца ў размову Алеся Iванаўна. — У гады, калi ў краiне панаваў дэфiцыт, ён быў вельмi папулярным. Праўда, шкада, што яго няма ў нашай калекцыi. Мае бойкiя пляменнiцы так патрабавалi ад Дзеда Мароза падарункi, што ад яго нiчога не засталося. Але калi б дзе ў антыкварнай краме ўбачылi такога дзядулю, абавязкова набылi б.

— Алеся Iванаўна, раскажыце, калi ласка, як Вы, калi яшчэ быў жывы Iван Пятровiч, сустракалi Новы год?

— Гэта было самае любiмае свята нашай сям'i. Заўсёды ставiлi ёлку да столi, разам яе ўпрыгожвалi. Мацi Марыя Фiлатаўна накрывала святочны стол. Старэйшая сястра Таня праводзiла конкурсы, раздавала сувенiры. Напярэдаднi бацька набываў усiм дзецям — нас было чацвёра — падарункi. Нават цяпер у мяне захавалася вельмi прыгожая паштоўка, якую тата прывёз аднекуль з-за мяжы i падпiсаў ад iмя Дзеда Мароза. Не ведаю, як астатнiя, але мы першага студзеня вельмi рана ўстаём. Як гэта, першы дзень новага года, а мы будзем спаць? Бацька ж, калi быў жывы, наадварот, спаў да абеду. Ён, сава па натуры, ночы напралёт сядзеў за працоўным сталом, нават калi не пiсаў, то чытаў цi глядзеў тэлевiзар.

* * *

На развiтанне гасцiнныя гаспадары выказалi спадзяванне, што нехта важны прачытае публiкацыю i ў iх калекцыi ўсё ж такi з'явiцца пастаўскi Дзед Мароз цi, як яго называюць, Зюзя Паазерны — гэта наш беларускi паганскi бог зiмы.

— Хай бы хто зрабiў яго з глiны, напрыклад, — кажа Сяргей Уладзiмiравiч. — Тады б наша калекцыя ахапiла ўсю Беларусь.

— Дык у вас жа нестае яшчэ i Дзеда Мароза з Гароднi...

— Думаем, што ў хуткiм часе з'явiцца. Не так даўно наведалi выставу, дзе ўбачылi Дзеда Мароза са Снягуркай у выглядзе чарак, вырабленых Нёманскiм шклозаводам. Вось там нам i паабяцалi, што да Новага года яны паступяць у продаж у фiрмовую краму.

Надзея ДРЫЛА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З такiмi словамi штогод дэманструе гасцям незвычайную калекцыю сваiх бацькоў Ваня — унук аўтара аднаго з маiх любiмых раманаў "Сэрца на далонi". У калекцыi сям'i Шамякiных, пераканалася на свае вочы, нi многа нi мала каля трыццацi самых розных Дзядоў Марозаў. I практычна да кожнага ёсць Снягурка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика