Большасць беларусаў задаволеныя працай мiлiцыi. 21.by

Большасць беларусаў задаволеныя працай мiлiцыi

05.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ходзе апытання насельнiцтва, праведзенага Інфармацыйна-аналiтычным цэнтрам пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у жнiўнi—вераснi 2009 г., пераважная большасць грамадзян (84,0 %) заявiлi, што ў выпадку пагрозы асабiста сабе або сваёй маёмасцi звернуцца ў органы ўнутраных спраў.

Больш за палову апытаных — 68,4 % — пазiтыўна ацанiлi працу мiлiцыi ў сваiм раёне, горадзе.

Размеркаванне адказаў рэспандэнтаў на пытанне "Як Вы ацэньваеце дзейнасць мiлiцыi ў Вашым горадзе (раёне, вёсцы)?"

(у % ад колькасцi апытаных)  

Негатыўна пра працу беларускiх мiлiцыянераў адклiкаюцца крыху больш за 12 % удзельнiкаў апытання. Такая думка пра працу супрацоўнiкаў праваахоўных органаў застаецца практычна нязменнай на працягу апошнiх трох гадоў.

Грамадзяне адзначаюць, што пры стасунках з насельнiцтвам беларускiя супрацоўнiкi мiлiцыi ў асноўным афiцыйна-дзелавыя, ветлiвыя i зацiкаўленыя (71,8 % рэспандэнтаў).

Крымiнагенная сiтуацыя ў краiне ацэньваецца большасцю насельнiцтва рэспублiкi (амаль 60 %) як стабiльная цi якая паляпшаецца. Пагаршэнне крымiнагеннага становiшча за мiнулы год па месцы свайго пражывання (раён, горад, вёска) i ў рэспублiцы ў цэлым адзначылi не больш за 8 % удзельнiкаў апытання.

ў краiне ацэньваецца большасцю насельнiцтва рэспублiкi (амаль 60 %) як стабiльная цi якая паляпшаецца. Пагаршэнне крымiнагеннага становiшча за мiнулы год па месцы свайго пражывання (раён, горад, вёска) i ў рэспублiцы ў цэлым адзначылi не больш за 8 % удзельнiкаў апытання.

Кожны другi рэспандэнт (53,5 %) адказаў, што адчувае сябе ў бяспецы ў грамадскiх месцах.

Разам з тым падстаў для самазаспакаення ў праваахоўных органаў пакуль мала. Кожны восьмы апытаны (12,6 %) выказаў сумненне, што цалкам абаронены, знаходзячыся на вулiцы.

Асноўнай прычынай злачыннасцi, на думку грамадзян, працягвае заставацца алкагалiзацыя грамадства (гл. дыяграму 2).на думку грамадзян, працягвае заставацца алкагалiзацыя грамадства (гл. дыяграму 2).  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ходзе апытання насельнiцтва, праведзенага Інфармацыйна-аналiтычным цэнтрам пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у жнiўнi—вераснi 2009 г., пераважная большасць грамадзян (84,0 %) заявiлi, што ў выпадку пагрозы асабiста сабе або сваёй маёмасцi звернуцца ў органы ўнутраных спраў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика