КДБ афіцыйна пацвердзіў затрыманне тэлефоннага тэрарыста
06.01.2010 16:04
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведамілі ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Беларусі. «У выніку сумесных аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў, праведзеных антытэрарыстычным цэнтрам КДБ і УУСТ МУС Беларусі, асоба была ўстаноўлена.Тэлефонным тэрарыстам аказаўся грамадзянін Беларусі 1970 года нараджэння. Ён падазраецца ў неаднаразовым ажыццяўленні тэлефонных званкоў з пагрозамі тэрарыстычнага характару ў розныя дзяржаўныя органы і службы краін СНД. Цяпер ён затрыманы, праводзіцца комплекс аператыўных і следчых мерапрыемстваў», — паведамілі ў ЦІГС. У КДБ таксама расказалі, што 5 студзеня 2010 года ў ФСБ Расіі паступіла ананімнае тэлефоннае паведамленне аб мініраванні пасажырскага поезда нумар 30 «Калінінград — Масква», які рухаўся па тэрыторыі Беларусі. Пра інцыдэнт былі своечасова інфармаваны падраздзяленні КДБ, МУС і МНС Беларусі. Па маршруце руху поезда былі ўзмоцнены меры бяспекі і кантролю. Абследаванне поезда на чыгуначнай станцыі «Орша» паказала, што паведамленне было беспадстаўным. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведамілі ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Беларусі.«У выніку сумесных аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў, праведзеных...
|
|