Жырыноўскаму забаранілі ўязджаць у Латвію. 21.by

Жырыноўскаму забаранілі ўязджаць у Латвію

07.01.2010 12:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віцэ-спікер Дзярждумы Расеі апынуўся ў чорным спісе латвійскіх уладаў за шавіністычныя выступы.

Як паведамляе charter97.org са спасылкай на Корреспондент.net, улады Літвы забаранілі віцэ-спікеру Дзярждумы РФ Уладзіміру Жырыноўскаму ўезд на тэрыторыю краіны для ўдзелу ў вясновай сесіі Парламенцкай асамблеі НАТА, якая адбудзецца ў траўні гэтага года.

Як заявіла агенцтву LETA міністр унутраных спраў Лінда Мурніецэ, знаходжанне Жырыноўскага ў чорным спісе не прадугледжвае яго прыезду ў Рыгу «ні пры якіх умовах».

Прадстаўнік дэлегацыі Латвіі на асамблеі НАТА Айнарс Латковскіс прызнаў, што лідэр ЛДПР ўваходзіць у склад дэлегацыі без права голасу, але ўсё ж можа «выступіць з шавіністычнымі заявамі».

Нагадаем, што ў 2006 годзе Жырыноўскаму быў забаронены ўезд ва Украіну. У МЗС Украіны рашэнне патлумачылі тым, што ўчынкі і заявы палітыка былі скіраваныя на разбурэнне цэласнасці Украіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцэ-спікер Дзярждумы Расеі апынуўся ў чорным спісе латвійскіх уладаў за шавіністычныя выступы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика