Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціянаў з Нараджэннем Хрыстовым. 21.by

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціянаў з Нараджэннем Хрыстовым

07.01.2010 13:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«На працягу тысячагоддзяў не знікае сіла гэтай вялікай урачыстасці, якая напаўняе сэнсам жыццё людзей, з’яўляецца невычэрпнай крыніцай чалавекалюбства і міласэрнасці, — цытуе віншаванне прэс‑служба кіраўніка дзяржавы. — Нараджэнне Хрыстовае прыносіць мільёнам вернікаў радасць і надзею на перамогу сапраўднай духоўнасці і гуманізму, ачышчае думкі і пачуцці, заклікае да высакародных учынкаў, спагады і цярпення».

«Мы любім і чакаем Нараджэнне Хрыстовае як самае цудоўнае свята, якое нагадвае пра непарыўную сувязь пакаленняў, веліч мацярынскай любові, неабходнасць клапаціцца пра сваіх блізкіх. У гэтыя зімовыя дні з агнямі прыбраных ёлак і перазвонам званоў у сем’ях пануе атмасфера згоды і ўзаемаразумення, якая саграе сэрцы ўвесь наступны год. А добрая традыцыя дапамогі тым, хто трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю, набывае новы змест і выклікае жаданне тварыць дабро», — адзначаецца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«На працягу тысячагоддзяў не знікае сіла гэтай вялікай урачыстасці, якая напаўняе сэнсам жыццё людзей, з’яўляецца невычэрпнай крыніцай чалавекалюбства і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика