Дата аднаўлення перамоў пра ўмовы пастаўкі нафты па‑ранейшаму невядомая. 21.by

Дата аднаўлення перамоў пра ўмовы пастаўкі нафты па‑ранейшаму невядомая

11.01.2010 12:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар прэм’ер‑міністра Аляксандр Цімашэнка.

Перамовы, што прайшлі 9 студзеня ў Маскве, аб пастаўках расійскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе зноў завяршыліся безвынікова.

Паводле запрашэння віцэ‑прэм’ера РФ Ігара Сечына ў сталіцу Расіі прыбыла дэлегацыя на чале з першым намеснікам прэм’ер‑міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам. Свае аргументы беларускі бок падаў на аснове прававой базы двухбаковых адносінаў, падмацаваўшы разлікамі, раней узгодненымі экспертамі. Аднак перамоўшчыкі з боку Расіі не ўзялі гэта пад увагу, зазначылі ў прэс‑службе беларускага ўрада. У выніку ўдзельнікі пісьмова выклалі свае пазіцыі і завяршылі перамовы, заявіўшы пра гатоўнасць іх працягваць.

Раней неназваны эксперт у нафтавай сферы заявіў РІА Новости, што Беларусь можа пазбавіцца прапанаваных ільготаў, калі будзе зацягваць перамовы. Паводле яго слоў, Расія прапаноўвае паставіць у Беларусь бяспошлінна 6,3 млн. тон нафты для ўнутранага спажывання. Мінск настойвае на бяспошліннай пастаўцы ўсяго аб’ёму нафты, якая перапрацоўваецца на беларускіх НПЗ. Як паведаміў эксперт, Беларусь просіць павялічыць бяспошлінныя пастаўкі нафты да 30 млн. тон і абяцае ў іншым выпадку павялічыць пошліны на транзіт расійскай нафты да 45 долараў за тону (зараз 3,9 долара).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар прэм’ер‑міністра Аляксандр Цімашэнка.Перамовы, што прайшлі 9 студзеня ў Маскве, аб пастаўках расійскай нафты ў Беларусь у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика