Актывіста, што абліў фарбай помнік Леніну, аштрафавалі на 8,7 млн
11.01.2010 18:43
—
Новости Общества
|
Суд Наваградка пакараў актывіста Юрася Казака, які абліў помнік Леніну ў цэнтры горада зялёнай фарбай, штрафам у 250 базавых велічыняў – 8,75 мільёнаў рублёў. Прадстаўнік пракуратуры прасіў спагнаць з актывіста на 1 млн рублёў меней.
Пра гэта "Салідарнасці" паведаміў палітык Вячаслаў Сіўчык. Нагадаем, што сябра аргкамітэта па стварэнні БХД Юрась Казак разам з сябрамі абліў помнік Леніна у гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яго абвінавацілі ў злосным хуліганстве і ўзбудзілі крымінальную справу. Прадстаўнік абвінавачвання прасіў спагнаць з актывіста 225 базавых велічыняў. Але суд павялічыў гэту суму да 250 базавых вялічыняў. Адзначым, што напярэдадні, у ноч на 11 студзеня ў Чарнігаве нацыяналісты пафарбавалі мясцовы помнік Леніну ў жоўты і сіні колеры. Як паведамляе газета "Высокий вал", здарылася гэта напярэдадні візіта ў Чарнігаў Віктара Юшчанкі. У Беларусі помнік Леніна аблілі фарбай таксама не ўпершыню. У красавіку 2009 года стаў ахвярай помнік каля Мінскага электрамеханічнага завода, у які кідалі белай фарбай (фота). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Наваградка пакараў актывіста Юрася Казака, які абліў помнік Леніну ў цэнтры горада зялёнай фарбай, штрафам у 250 базавых велічыняў
|
|