Шапуцька не хоча з’язджаць з Беларусі
13.01.2010 12:52
—
Новости Общества
|
Незарэгістраваная арганізацыя «Малады фронт» накіроўвае ў міністэрствы адукацыі краін Еўрасаюза заяву з просьбай даць магчымасць прэс‑сакратарцы МФ Таццяны Шапуцьцы працягнуць навучанне дыстанцыйна. Шапуцька заявіла, што не хоча пакідаць Беларусь, каб атрымаць вышэйшую адукацыю. Яна гатова выяжджаць у адну з краінаў Еўропы ў сесію, каб здаваць іспыты. Прэс‑сакратарку «Маладога фронту» Таццяну Шапуцьку адлічылі з юрыдычнага факультэта БДУ пасля таго, як яна паўдзельнічала ў Форуме грамадзянскай супольнасці краін «Усходняга Партнёрства» у Брусэлі. 8 студзеня Шапуцька атрымала адмоўны адказ на сваё хадайніцтва аднавіць яе на 2‑м курсе юрыдычнага факультэта БДУ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незарэгістраваная арганізацыя «Малады фронт» накіроўвае ў міністэрствы адукацыі краін Еўрасаюза заяву з просьбай даць магчымасць прэс‑сакратарцы МФ... |
|