Адпраўка ў войскі маладога папаўнення — 18 студзеня
14.01.2010 15:02
—
Новости Общества
|
Адпраўка ў войскі маладога папаўнення пройдзе ў Беларусі з 18 па 29 студзеня. Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе Міністэрства абароны. Усяго ў асенне‑зімовы прызыў для праходжання тэрміновай ваеннай службы на пасадах салдат і сяржантаў плануецца прызваць каля 10 тыс. чалавек. Вывучэнне і адбор грамадзян, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, з 23 лістапада па 15 студзеня ажыццяўляецца ваеннымі камісарамі краіны, а таксама прадстаўнікамі вайсковых часцей, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпраўка ў войскі маладога папаўнення пройдзе ў Беларусі з 18 па 29 студзеня. Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе Міністэрства абароны.Усяго ў асенне‑зімовы...
|
|