Тры сонцы свяцілі над Горадняй + фота. 21.by

Тры сонцы свяцілі над Горадняй + фота

15.01.2010 19:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гарадзенцы ў чацвер ранiцай маглi назiраць у небе рэдкую для зiмы атмасферную з’яву — вясёлку, якая дала незвычайны аптычны эфект — паргелiй, або несапраўднае сонца.


Дугападобную вясёлку з двума дадатковымi адлюстраваннямi Сонца можна было назiраць на працягу некалькiх ранiшнiх гадзiн ва ўсходняй частцы абласнога цэнтра. Як пракаментавалi гэту з’яву ў Гроднааблгiдрамеце, узнiкненне зiмовай вясёлкi звязана з ясным марозным надвор’ем, што ўсталявалася з учарашняга дня ў абласным цэнтры, i ранiшнiм туманам.

Так, пры тэмпературы паветра мiнус 10—13 градусаў у небе ўтварылiся дробныя ледзяныя крышталi, якiя ў яркiх промнях сонца паводзiлi сябе як мiльёны лiнз. Пры такiм надвор’i маленькiя плоскiя шасцiвугольныя ледзяныя крышталi, што ўтварылiся ў верхнiх слаях атмасферы, паступова апускаюцца на зямлю i, кружачыся, праламляюць сонечнае праменне. Так узнiкае вясёлка i яшчэ больш рэдкi аптычны феномен — эфект несапраўднага сонца, пры якiм у небе назiраецца адно або некалькi дадатковых адлюстраванняў Сонца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гарадзенцы ў чацвер ранiцай маглi назiраць у небе рэдкую для зiмы атмасферную з’яву — вясёлку, якая дала незвычайны аптычны эфект — паргелiй, або несапраўднае сонца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика