Японцы распрацавалi прыбор, якi перакладае кацiную мову
22.01.2010
—
Новости Общества
|
У цэнтры Масквы мужчына абрабаваў футравы салон, завабiўшы прадаўшчыцу
ў прыбiральню
Сярод белага дня невядомы мужчына вынес з футравага салона ў самым цэнтры расiйскай сталiцы пяць норковых футраў i цёплую куртку. Перад гэтым зламыснiк, якi прыкiнуўся звычайным клiентам, завабiў прадаўца-кансультанта ў прыбiральню. Дзёрзкае рабаванне было здзейснена каля паўдня, калi ў краму футра па вулiцы Астрожанкi зайшоў незнаёмец. Замест таго, каб нагледзець сабе футра, наведвальнiк збянтэжана папрасiў у прадаўшчыцы дазволу скарыстацца санвузлом. Жанчына не ўгледзела ў гэтай просьбе нiчога незвычайнага i паказала патэнцыйнаму пакупнiку дарогу. Праз некалькi хвiлiн клiент выскачыў з прыбiральнi з крыкам, што там няспраўная сантэхнiка, i вада цяпер залье ўсё памяшканне. Даверлiвая дама кiнулася ў прыбiральню, каб ратаваць краму ад патопу, а наведвальнiк тым часам схапiў пяць норкавых футраў i адну куртку, пасля чаго выбег з iмi на вулiцу. Калi прадаўшчыца вярнулася ў залу i выявiла страту, аматар футраў быў ужо далёка. Мяркуючы па ўсiм, побач з крамай яго ў аўтамабiлi чакаў саўдзельнiк. Аферысты пагрузiлi каштоўную здабычу ў салон i хутка рванулi з месца злачынства. Цяпер вызначаецца ўрон, нанесены краме, вядуцца пошукi злачынцаў. Дарэчы, непадалёку ад абрабаванага гандлёвага пункту знаходзiцца iншы футравы салон з больш шырокiм асартыментам. Але, мабыць, паквапiцца на яго злачынцы не рашылiся. Амерыканская даследчыца мяркуе, што да Турынскай плашчанiцы "прыклаў руку" ЛеанардаАмерыканская мастачка Лiлiян Шварц з нью-ёркскай Школы выяўленчых мастацтваў уключылася ў спрэчку вакол адной з самых супярэчлiвых хрысцiянскiх рэлiквiй — так званай Турынскай плашчанiцы, на якой, як лiчыцца, захавалася нерукатворная пасмяротная выява Хрыста. Паводле меркавання Лiлiян Шварц, Плашчанiца — не што iншае, як аўтапартрэт Леанарда да Вiнчы. Пра гэта паведамiла брытанская газета The Daily Mai. З дапамогай камп'ютарнага аналiзу ёй удалося выявiць падабенства аблiчча на саване з пацверджаным аўтапартрэтам да Вiнчы. Даследчыца мяркуе, што знакамiты вучоны i мастак з дапамогай камеры-абскуры вырабiў свой аўтапартрэт на кавалку палатна, якое было пакрытае спецыяльным святлоадчувальным саставам. Дакладна вядома, што Леанарда да Вiнчы вельмi цiкавiўся оптыкай i быў знаёмы з камерай-абскурай. Сёння пераважае меркаванне, што Турынская плашчанiца — гэта падробка, пiша The Daily Mail. Тым часам Лiлiян Шварц яшчэ ў 80-я гады мiнулага стагоддзя праславiлася тым, што ёй удалося даказаць гiпотэзу пра тое, што Леанарда мог у выяве Моны Лiзы намаляваць самога сябе. Пры дапамозе спецыяльных камп'ютарных праграм мiсiс Шварц супаставiла малюнкi твараў у Моны Лiзы i на аўтапартрэце самога Леанарда, зробленага, калi той быў ужо ў шаноўным узросце. Вынiк уразiў: Джаконда была амаль што люстраным адбiткам твару вялiкага майстра. Вочы, вусны, кончык носа — амаль усе рысы твару iдэальна супадалi. Падобны метад Лiлiян Шварц выкарыстала i пры супастаўленнi Турынскай плашчанiцы з партрэтам Леанарда. "Адпаведнасць у наяўнасцi. Я ўсхваляваная, — прыводзiць сёння The Daily Telegraph словы мастачкi. — У мяне няма сумнення, што прапорцыi, пра якiя пiсаў Леанарда, выкарыстоўвалiся ў стварэннi вобраза на Плашчанiцы". Брытанскiя медыкi раяць для здароўя смяяцца не менш за 30 разоў у дзеньСмех дапамагае чалавеку захоўваць здароўе, умацоўвае яго iмунную сiстэму, а таксама дазваляе адчуваць сябе шчаслiвым. Такi вынiк апытання грамадскай думкi, якое было праведзена ў Вялiкабрытанii. Падчас даследаванняў 81 працэнт рэспандэнтаў заявiў, што смех дапамагае iм "быць шчаслiвымi", а для 50 працэнтаў вясёлы жарт — выдатны спосаб зняць стрэс. У сваю чаргу, брытанскiя медыкi раяць чалавеку смяяцца не менш за 30 разоў у суткi. Гэта дазволiць падтрымлiваць здароўе, лепш працаваць i захоўваць добрыя асабiстыя адносiны з блiзкiмi i знаёмымi. Для таго, каб падтрымлiваць добрую "смехавую форму", яны раяць увесь час шукаць у жыццёвых сiтуацыях вясёлы бок, а таксама як мага больш проста ўсмiхацца людзям, паведамляе ІТАР-ТАСС. Высокiя людзi часцей бываюць шчаслiвымi, чым невысокiяЛюдзi ростам, вышэйшым за сярэднi часцей бываюць шчаслiвымi, чым невысокiя, пiша гаета "Таймс". Уплывовае выданне спасылаецца, у сваю чаргу, на вынiкi апытання. Рост, вышэйшы за 5 футаў 10 дзюймаў для мужчын (каля 177 см) i 5 футаў 4 дзюймы для жанчын (162 см), часцей бывае ў шчаслiвых людзей, гаворыцца ў дакладзе амерыканскага Нацыянальнага бюро эканамiчных даследаванняў. "Шчасце — гэта адна з прывiлеяў высокiх людзей", — сцвярджае Ангус Дзiтан, эканамiст з Прынстана i суаўтар даследавання. Дзiтан звязвае вынiкi з адукацыяй i даходамi. Даследаванне паказала, што ў высокiх людзей часцей бывае i больш высокi ўзровень адукацыi, а значыць, i даходы, чым у людзей нiзкага росту. Аўтар газетнага артыкула Шон Грэгары папрасiў 23-гадовага баскетбалiста Колмана Колiнса (яго рост 198 см) выказаць сваё меркаванне з гэтай нагоды. "Зыходзячы з уласнага вопыту, я магу сказаць, што ў высокiх людзей больш мяккi i адкрыты характар, i яны лёгкiя на пад'ём. Iм не даводзiцца прыкладаць дадатковых намаганняў, каб прыцягнуць да сябе ўвагу. Калi яны заходзяць у пакой, iх заўважаюць натуральнай чынам". Такое прызнанне, безумоўна, спрыяе павышэнню iх самаацэнкi, гаворыцца ў артыкуле. Японцы распрацавалi прыбор, якi перакладае кацiную мовуКалi людзi карыстаюцца рознымi сродкамi сувязi для зносiнаў памiж сабой, то чаму б не выкарыстоўваць iх i для кантактаў з нашымi хатнiмi гадаванцамi? Электронныя навiнкi, якiя з'явiлiся ў апошнi час, заклiканы прыкметна палегчыць жыццё ўладальнiкаў жывёл. Так, японцы вынайшлi прыбор, якi вызначае, у якiм настроi знаходзiцца ваш любiмы гадаванец. Японская фiрма па вытворчасцi цацак "Токара" выпусцiла спецыяльны апарат "Боўлiнгвал" для расшыфроўкi брэху. Адчувальныя мiкраэлементы па тэмбры сабачага голасу вызначаюць, у якiм настроi знаходзiцца ваш гадаванец, i што яму ў пэўны момант патрабуецца. Прылада, забяспечаная мiкрафонам, мацуецца да ашыйнiка. "Перакладчык" здольны адрознiваць шэсць вiдаў сабачых эмоцый, такiх, як голад, смага, радасць, страх i г.д. Мiнi-камп'ютар старанна аналiзуе брэх i выдае вынiк гаспадару. Усяго ў яго памяцi захоўваецца каля 200 слоў. Услед за электронным прыборам, якi расшыфроўвае сляды сабачага брэху, японцы вынайшлi "Мяўлiнгвал" — прыладу, якая "перакладае" кацiнае мяўканне. "Кацiны перакладчык" распрацаваны кампанiяй "Токара" сумесна з Японскiм iнстытутам акустыкi. Прыбор, якi лёгка змяшчаецца на далонi, абсталяваны мiкрафонам i мiнiяцюрным крышталiчным дысплеем. Калi котка выдае гукi паблiзу прылады, на экране з'яўляецца iх пiсьмовы пераклад. Стваральнiкi вынаходства запэўнiваюць, што "Мяўлiнгвал" здольны ў агульных рысах распазнаваць асноўныя кацiныя эмоцыi — непакой, задавальненне, страх, абыякавасць... У якасцi ўзораў для стварэння электроннага слоўнiка, якiм забяспечана прылада, скарыстаны запiсы мяўкання сiбiрскiх i амерыканскiх кароткашэрсных парод котак. А зусiм нядаўна ў продаж паступiў... пульт дыстанцыйнага кiравання для котак! Называецца прыстасаванне Control-a-Cat. У iнтэрнэт-крамы яно каштуе ўсяго 7 долараў. Сярод яго функцый — "Спынiць драпацца", "Паказаць прыхiльнасць", "Задрамаць", "Прыглушыць мяўканне", "Злезцi з канапы" i г.д. Якiм жа чынам гэты прыбор працуе? У iнструкцыi сказана: "Накiруйце пульт на ката, нацiснiце кнопку i спадзявайцеся на лепшае. Вiдаць, аўтары вынаходства шчыра перакананы, што ўсе коткi — разумнiцы, што, зрэшты, не так ужо i далёка ад праўды... Бедната больш шкодная для здароўя, чым курэннеБедната з усiмi наступствамi адымае ў чалавека больш гадоў жыцця, чым курэнне. Пра гэта пiша Innovanews.ru. Сярэднi чалавек з нiзкiм даходам губляе цэлых 8,2 года здаровага жыцця, а выключаны са школы за непаспяховасць — 5 гадоў жыцця. Для параўнання: тоўсты чалавек губляе 4,2 года, i нават курэц — усяго 6,6 года з-за сваёй дрэннай звычкi. Новае даследаванне паказвае, што бедната i неадукаванасць — праблемы не менш важныя, чым, напрыклад, курэнне. Даследчыкi заяўляюць, што ў ЗША нiзкiя даходы мае амаль трэць насельнiцтва. Больш за ўсё на здароўе ўплывае бедната, далей iдзе курэнне, неадукаванасць, п'янства. Раней амерыканскiя вучоныя даказалi, што шмат спаць — таксама шкодна для здароўя чалавека. Паводле iх меркавання, людзi, якiя праводзяць у сне менш за сем гадзiн, моцныя здароўем i маюць больш працяглае жыццё. А вось тыя, хто любiць шмат спаць, могуць ужо цяпер задумацца над сваiм здароўем, якое яны ставяць пад пагрозу, а менавiта — панiжаюць свой тонус i агульнае самаадчуванне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi людзi карыстаюцца рознымi сродкамi сувязi для зносiнаў памiж сабой, то чаму б не выкарыстоўваць iх i для кантактаў з нашымi хатнiмi гадаванцамi? Электронныя навiнкi, якiя з'явiлiся ў апошнi час, заклiканы прыкметна палегчыць жыццё ўладальнiкаў жывёл. Так, японцы вынайшлi прыбор, якi вызначае, у якiм настроi знаходзiцца ваш любiмы гадаванец.
|
|