Уладзiмiр Навумаў пакiнуў пасаду
22.01.2010
—
Новости Общества
|
Новы кiраўнiк беларускага хакея пакуль не знойдзены Учора ў Федэрацыi хакея Беларусi адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя, мэтай якой было абранне новага кiраўнiка. Нагадаем, што 18 снежня мiнулага года старшыня федэрацыi Уладзiмiр Навумаў звярнуўся да членаў выканкама з просьбай правесцi новыя выбары i заявiў аб намеры змянiць месца працы. З моманту, калi гэта iнфармацыя была агучаная, заставалася спадзяванне, што шматгадовы старшыня ўсё ж застанецца, але ўчора Навумаў пацвердзiў намер скласцi свае паўнамоцтвы. Замест адведзеных рэгламентам на даклад-справаздачу 25 хвiлiн Уладзiмiр Навумаў выкарыстаў усяго 5. Ён нагадаў, пра поспехi беларускага хакея: зборная зараз знаходзiцца на 8 месцы ў сусветным рэйтынгу i ў вынiку ўдалага выступлення на Алiмпiядзе можа заняць сёмае, абышоўшы Швейцарыю. Узгадаў Уладзiмiр Уладзiмiравiч i пра форумы сусветнага ўзроўню, якiя будуць праходзiць у нашай сталiцы — ад юнiёрскага (да 18 гадоў) чэмпiянату свету да планетарнага першынства 2014 года. Засяродзiў увагу Навумаў i на недахопах: "Існуюць пралiкi ў арганiзацыi ўсёй працы. У прыватнасцi, мне не ўдалося стварыць моцны блок трэнераў, якiя маглi б працаваць па выхаваннi хакеiстаў на ўсiм цыкле". Напрыканцы Уладзiмiр Навумаў падкрэслiў, што вялікая колькасць людзей, якая прыходзiць на "Мiнск-арэну" хварэць за "Дынама", якое выступае не надта ўдала, сведчыць пра тое, што наш хакей на правiльным шляху. Адзiным кандыдатам на пасаду старшынi, якi быў прапанаваны федэрацыi, стаў кіраўнік БФСА "Дынама" Юрый Бародзiч. Аднак на канферэнцыю ён не з'явiўся, а яго саветнiк Аляксандр Мушта паведамiў, што па прычыне загружанасцi на асноўным месцы працы Юрый Бародзiч вымушаны ўзяць самаадвод. У вынiку дэлегаты канферэнцыi абралi часовага старшыню федэрацыi Уладзiмiра Швабоўскага, якi займаў пасаду спартыўнага дырэктара. У сакавiку на пазачарговай выбарнай канферэнцыi будзе абраны пастаянны кiраўнiк федэрацыi. Па iнiцыятыве хакейнага клуба "Хiмiк" (Наваполацк) Уладзiмiр Навумаў быў адзiнагалосна абраны ганаровым старшынёй федэрацыi хакея. У размове з журналiстамi Уладзiмiр Навумаў выказаў меркаванне, што старшынёй федэрацыi павiнен быць чалавек з адмiнiстрацыйным рэсурсам, а не проста добры спецыялiст. "Без адмiнiстрацыйнага рэсурсу ў гульнявых вiдах спорту няма чаго рабiць", — падкрэслiў Навумаў. Пры гэтым ён адмовiўся назваць прозвiшчы сваiх магчымых пераемнiкаў, падкрэслiўшы, што новаму старшынi будзе няпроста. "У хуткiм часе ў Мiнск прыедзе старшыня Мiжнароднай федэрацыi хакея Рэне Фазел з iнспекцыяй нашай падрыхтоўкi да чэмпiянату свету 2014". Уладзiмiр Навумаў прызнаўся, што не чакаў, што пасля яго зыходу ўтворыцца такi "вакуум", аднак аб сваiм рашэннi не шкадуе. Гэта рашэнне не звязанае i са звальненнем галоўнага трэнера зборнай i "Дынама" Гленам Хэнланам. Уладзiмiр Навумаў паведамiў, што цяпер вядзе перамовы ў Маскве, i калi ўмовы, якiя яму прапануюць, яго задаволяць, ён адразу паедзе працаваць у расiйскую сталiцу. Праўда, жыць з сям'ёй ён плануе ўсё ж у Мiнску. Алена АЎЧЫННIКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы кiраўнiк беларускага хакея пакуль не знойдзены Учора ў Федэрацыi хакея Беларусi адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя, мэтай якой было абранне новага кiраўнiка. Нагадаем, што 18 снежня мiнулага года старшыня федэрацыi Уладзiмiр Навумаў звярнуўся да членаў выканкама з просьбай правесцi новыя выбары i заявiў аб намеры змянiць месца працы. З моманту, калi гэта iнфармацыя была агучаная, заставалася спадзяванне, што шматгадовы старшыня ўсё ж застанецца, але ўчора Навумаў пацвердзiў намер скласцi свае паўнамоцтвы |
|