Сарока
22.01.2010
—
Новости Общества
|
У павер'ях усходнiх славянаў сароку з-за звычкi цягнуць у гняздо яркiя, блiскучыя рэчы, назвалi зладзейкай. У казках з той жа нагоды яе называлi моднiцай. Акрамя таго, сароку клiчуць пляткаркай i балбатушкай: можна часта назiраць, як дзве сарокi, якiя сядзяць побач на дрэве цi плоце, вiтаюць адна адну гучнай балбатнёй, быццам дзве жанчыны распавядаюць адна адной навiны, стоячы каля калодзежа. У той жа час, бесклапотная балбатлiвасць сарокi пад вокнамi была дакладнай прыкметай хуткага атрымання добрых вестак цi вiзiту доўгачаканых гасцей. Прыкмячалi, што калi сарока хаваецца пад дах, будзе сцюжа цi працяглы дождж. Калi сарока залятала ў сенцы, гэта прадказвала хуткi крадзеж у хаце. Добрым знакам удалай рыбнай лоўлi былi сарокi, якiя ляцяць парамi. Гэта прыкмета была неаднойчы праверана. Акрамя таго, iснуе даволi простае тлумачэнне: калi надвор'е сырое i халоднае, сарокi пакiдаюць гнёзды па адной, каб другая птушка грэла птушанятаў. Калi сарокi ляцяць парамi, значыць, надвор'е будзе цёплым i спрыяльным для лоўлi. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У павер'ях усходнiх славянаў сароку з-за звычкi цягнуць у гняздо яркiя, блiскучыя рэчы, назвалi зладзейкай. У казках з той жа нагоды яе называлi моднiцай. Акрамя таго, сароку клiчуць пляткаркай i балбатушкай: можна часта назiраць, як дзве сарокi, якiя сядзяць побач на дрэве цi плоце, вiтаюць адна адну гучнай балбатнёй, быццам дзве жанчыны распавядаюць адна адной навiны, стоячы каля калодзежа.
|
|