Бітва за зямельныя надзелы ў Мінскім раёне
22.01.2010 10:33
—
Новости Общества
|
Фіктыўная рэгістрацыя грамадзян у Мінскім раёне хутка стане бессэнсоўнай, паведаміў намеснік пракурора Мінскай вобласці Віктар Жынгель. У апошні час жыхары Мінска і іншых беларускіх гарадоў масава рэгіструюцца ў Мінскім раёне, што дазваляе ім стаць на чаргу маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і ў выніку атрымаць зямельныя надзелы. Асабліва востра гэта праблема стаіць у Бараўлянскім сельскім савеце, дзе людзі рэгіструюцца сотнямі. Паводле намесніка пракурора, у 2009 годзе ў Мінскім раёне было выдзелена больш за 4,2 тыс. зямельных надзелаў, але нейкія працы рабіліся толькі ў кожным шостым выпадку. Гэта, на думку Жынгеля, сведчыць пра тое, што большую частку зямлі грамадзяне атрымліваюць дзеля далейшага ўзбагачэння. Аднак падобныя дзеянні хутка стануць бессэнсоўнымі: у лютым уступае ў моц заканадаўчы акт, згодна з якім людзям будзе неабходна чакаць 5 гадоў пасля таго, як яны набудуць статус маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Жынгель таксама паведаміў, што ў Мінскай вобласці востра стаіць праблема незаконнага выдзялення надзелаў у ахоўных зонах трубаправодаў, чыгуначных шляхоў. Пракуратуры даводзіцца забіраць такія надзелы. Як правіла, наўзамен грамадзянам даецца зямля ў іншых месцах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фіктыўная рэгістрацыя грамадзян у Мінскім раёне хутка стане бессэнсоўнай, паведаміў намеснік пракурора Мінскай вобласці Віктар Жынгель.
|
|