Новая латарэя Дзмітрыя Лукашэнкі
22.01.2010 19:56
—
Новости Общества
|
У нядзелю 24 студзеня на БТ стартуе новая латарэя — «КЕНО». Яе распачынае кампанія «Спорт‑пары», якая ўжо мае «Спортлато 5 з 36». Заснавальнікамі Закрытага акцыянернага таварыства «Спорт‑пары» восенню 2008 года сталі ПУП «СЕН‑КО», беларуска‑англійскае прадпрыемства «Дзелавая сець», а таксама Прэзідэнцкі спартовы клуб. Апошні ўзначальвае сярэдні сын Лукашэнкі — Дзмітрый. Менавіта прэзідэнцкаму клубу належыць дзве траціны статутнага фонду кампаніі. У Беларусі існуе некалькі латарэйных кампаній — «Беларускія латарэі» (праводзіць перадачу «Ваша лато»), «Беларуская спартыўная латарэя» («Суперлато»). Усе гэтыя прадпрыемствы блізкія да дзяржавы. Латарэйны бізнес прыносіць немалыя прыбыткі. Вось і атрымліваецца, што сфера латарэй у Беларусі практычна цалкам манапалізаваная ўладамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю 24 студзеня на БТ стартуе новая латарэя —
|
|