Маразы справакавалі рост пажараў у сталічным рэгіёне
25.01.2010 21:15
—
Новости Общества
|
Прычыны трагедый – парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога абсталявання, замыканне электраправодкі і неасцярожнае абыходжанне з агнём. Маразы справакавалі рост пажараў у сталічным рэгіёне За выходныя на Міншчыне – 40 надзвычайных здарэнняў. Прычыны трагедый – парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога абсталявання, замыканне электраправодкі і неасцярожнае абыходжанне з агнём. У сувязі з ростам гібелі людзей на пажарах, выратавальнікі Міншчыны аб'явілі дэкаднік бяспекі. Асаблівая ўвага прыватнаму сектару. У «групе рызыкі» — адзінокія людзі, састарэлыя, недабрабытныя сем'і. Каб не стаць пагарэльцамі, выратавальнікі яшчэ раз нагадваюць простыя правілы, як быць у цяпле і застацца ў жывых. У аварыях за выходныя загінулі тры чалавекі Трагедыі адбыліся ў Прысталіччы, Уздзенскім і Салігорскім раёне.У зводках – лабавыя сутыкненні і наезды на пешаходаў. Так, на шашы Мінск-Маладзечна-Нарач не размінуліся дзве іншамаркі. У аварыі пацярпела цяжарная жанчына. 64 вёскі Міншчыны сёлета стануць аграгарадкамі Больш за ўсё іх будзе ў Мінскім, Пухавіцкім і Клецкім раёнах. Прычым, Клеччына па колькасці «населеных пунктаў новагу тыпу» стане абласным лідэрам. Да канца года аграгарадкоў у раёне будзе 18. На будаўніцтва пяці першых сёлета пойдзе 20 мільярдаў рублёў. Запланаваны рэканструкцыя і будаўніцтва новых сацыяльных аб'ектаў, рамонт пад'язных шляхоў, узвядзенне жылля – асабліва для маладых спецыялістаў. Буйны свінагадоўчы комплекс адкрылі на Бярэзіншчыне 250 мільёнаў рублёў пайшло на рэканструкцыю старой фермы ў вёсцы Гута. Комплекс дапаможа аграрыям павялічыць вытворчасць і нарасціць пагалоўе больш чым утрая. Стала лягчэй працаваць і жывёлаводам. Дзякуючы аўтаматыцы, абслугоўваюць свінаферму ўсяго пяцёра аператараў. Працэс рэканструкцыі тут вырашылі не спыняць. Рамонту чакаюць памяшканні па вырошчванні «элітных» жывёл. Пародзістых свіней пасля будуць прадаваць іншым гаспадаркам вобласці. Больш за дзве тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў Міншчыны перайшлі на электронны спосаб падачы дэкларацый аб падатках Дакументы можна адпраўляць у любы час сутак і з любога населенага пункта. Гэта дазваляе пазбегнуць папяровай валакіты і зэканоміць час. Для таго, каб стаць абанентам сістэмы электроннага дэкларавання, трэба набыць носьбіт ключавой інфармацыі, неабходныя праграмы і ўстанавіць іх на свой камп'ютар з доступам у інтэрнэт. Больш за усё электронных дэкларацый падалі ў Мінскім, Барысаўскім і Маладзечанскім раёнах. На Маладзечаншчыне, дарэчы, ужо больш за дзве сотні падаткаплацельшчыкаў, як прыватных, так і дзяржаўных, карыстаюцца віртуальным дакументаваннем. Сучасны клуб-бібліятэку адкрылі ў аграгарадку Брадзец на Бярэзіншчыне Падарунка мясцовыя жыхары чакалі 6 год. Асветніцкая установа размясцілася ў былым памяшканні сельсавета. Яго адрамантавалі, аснасцілі неабходным асбсталяваннем. З абласнога і раённага бюджэту на гэта пайшло амаль 130 мільёнаў рублёў. Месца хопіць і аматарам кніг, і прыхільнікам дыскатэк. Ужо сёлета тут пачнуць працаваць гурткі самадзейнасці, ёсць умовы і для арганізацыі канцэртаў. Свята бульбы сёлета правядуць на Міншчыне Цэнтрам незвычайнага фэсту павінен стаць Слуцк – тут, уласна, і нарадзілася крэатыўная ідэя. Усе фішкі свята арганізатары трымаюць пакуль у таямніцы. Творцы зробяць усё, каб «бульба-шоу» спадабалася гледачам і стала адным з брэндаў сталічнага рэгіёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прычыны трагедый – парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога абсталявання, замыканне электраправодкі і неасцярожнае абыходжанне з агнём.
|
|