Міністр Галаванаў пра БХД: Да людзей трэба ісці з чыстымі рукамі. 21.by

Міністр Галаванаў пра БХД: Да людзей трэба ісці з чыстымі рукамі

27.01.2010 13:03 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністр юстыцыі Віктар Галаванаў пракаментаваў рашэнне ведамства адносна нерэгістрацыі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

«Іх матэрыялы сапраўды паступалі. Але было ўстаноўлена, што цягам іх падрыхтоўкі былі дапушчаныя грубыя парушэнні, — сказаў міністр. — Многія грамадзяне не ведалі, што яны ўступаюць у палітычную партыю, іншыя не прысутнічалі на ўстаноўчых паседжаннях. З’езд таксама прайшоў з парушэннямі. У прынцыпе, заснавальнікі з намі пагадзіліся, бо ніякіх прэтэнзій выказана не было. Я ведаю, што яны цяпер збіраюцца абскарджваць гэтае рашэнне ў судовым парадку. Міністэрства юстыцыі гэтага не баіцца».

За час знаходжання Віктара Галаванава на пасадзе міністра юстыцыі (з кастрычніка 2001) ў краіне не было зарэгістравана ніводнай партыі. «Наша Ніва» задала пытанне, дык можа варта спрасціць парадак рэгістрацыі, калі ніхто шмат гадоў не можа пераадолець гэтыя бар’еры.

«Не сказаў бы, што ў нас супержорсткі парадак рэгістрацыі. Працэс стварэння грамадзянскай супольнасці ў нас адбываецца. На мой погляд, калі ідзе працэс стварэння партыі, калі вы заяўляеце пра сябе на ўсю краіну, на ўсю Еўропу, то да людзей трэба ісці з чыстымі рукамі. А не шляхам маніпуляцый. Узгадайце выпадак у Быхаўскай бальніцы, калі людзі не ведалі, што яны ўступілі ў партыі (БХД — «НН»). Трэба ствараць арганізацыі, якім павераць людзі», — сказаў міністр В.Галаванаў.

На сённяшні дзень у Беларусі зарэгістравана 15 палітычных партый, 35 прафсаюзаў і 2225 грамадскіх аб’яднанняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр юстыцыі Віктар Галаванаў пракаментаваў рашэнне ведамства адносна нерэгістрацыі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика