У сталiцы будзе iнтэлектуальная сiстэма бяспекi
29.01.2010
—
Новости Общества
|
Аб захаваннi тэндэнцыi скарачэння колькасцi злачынстваў i знiжэннi цяжкасцi наступстваў апошнiх мiнiстр унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь Анатоль КУЛЯШОЎ паведамiў на прэс-канферэнцыi, прысвечанай стану правапарадку ў мiнулым годзе. Летась на тэрыторыi краiны было зарэгiстравана крыху больш за 151 тысячу злачынстваў, што на 7 працэнтаў менш, чым у 2008 годзе. Скарацiлася колькасць забойстваў, наўмысных цяжкiх цялесных пашкоджанняў, згвалтаванняў, крадзяжоў, у тым лiку з кватэр грамадзян, выкраданняў аўтамабiляў, разбояў, грабяжоў, хулiганстваў. Вырасла раскрыццё злачынстваў. Спынена дзейнасць чатырох злачынных арганiзацый, трох бандаў i 25 арганiзаваных злачынных груп. Як i ва ўсiм свеце ў рэспублiцы працягваўся рост колькасцi камп'ютарных злачынстваў — з 1 тысячы ў 2007 годзе да больш як 2 тысяч у мiнулым. Раскрыць з iх удалося крыху больш за палову. Пачасцiлiся выпадкi злачынных замахаў на аб'екты банкаўскай сiстэмы, у тым лiку звязаных з гвалтам. Больш выяўлена злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў i гандлем людзьмi, у тым лiку цяжкiх i асаблiва цяжкiх. Канфiскавана звыш 600 кг наркатычных сродкаў i 20 кг псiхатропных рэчываў. Спынены 43 каналы пастаўкi наркотыкаў, лiквiдавана 8 падпольных лабараторый па iх вытворчасцi. Больш зарэгiстравана эканамiчных i карупцыйных злачынстваў. Прыняцце прафiлактычных мераў спрыяла знiжэнню колькасцi бытавых забойстваў i наўмысна ўчыненых цяжкiх цялесных пашкоджанняў. Знiзiлася колькасць злачынстваў, учыненых асобамi ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама колькасць загiнулых у вынiку атручэння алкаголем. Рост колькасцi злачынстваў, учыненых судзiмымi раней асобамi, адбыўся за кошт менш цяжкiх злачынстваў. Знiзiлася колькасць злачынстваў, учыненых няпоўнагадовымi. Вырасла колькасць юрыдычных i фiзiчных асобаў, якiя скарысталiся паслугамi Дэпартамента аховы МУС. Цяпер пад аховай мiнiстэрства знаходзiцца звыш 175 тысяч аб'ектаў, у тым лiку 140 тысяч жылых памяшканняў. Менш зафiксавана дарожна-транспартных здарэнняў i людзей, загiнулых у iх. На дарогах загiнула 1313 чалавек, што на 248 менш, чым у 2008-м. Выяўлена каля 50 тысяч фактаў кiравання транспартнымi сродкамi ў стане алкагольнага ап'янення. Заведзена 4800 крымiнальных спраў за паўторна здзейсненае на працягу года адмiнiстрацыйнае правапарушэнне. Паводле слоў мiнiстра, iстотных змен у грамадскiм меркаваннi па рабоце органаў унутраных спраў летась не адбылося. Ацэнка насельнiцтва ў цэлым застаецца пазiтыўнай. Мiнiстр таксама адказаў на шэраг пытанняў журналiстаў. — Нiводнае з рэзанансных злачынстваў, якiя былi ўчынены ў банкаўскiх структурах, не застанецца без увагi... Мы затрымалi, напрыклад, асобаў, у тым лiку прадстаўнiкоў Бранскай вобласцi, якiя займалiся крадзяжамi з банкаматаў у Магiлёўскай, Гомельскай абласцях... — Перспектывы для раскрыцця колiшняга выбуху ля Стэлы ў нас ёсць. Мы раскрылi 17 забойстваў, учыненых у 2001, 2002, 2004 i 2007 гадах. Пройдзе час, i згаданае злачынства будзе раскрытае. — Мне не даводзiлася на санкцыянаваных i несанкцыянаваных мерапрыемствах сутыкацца з тым, каб супрацоўнiк праваахоўных органаў не дазваляў працаваць журналiсту. Мы павiнны забяспечыць вам бяспеку, а журналiсты — асвятляць мерапрыемства. Павiнен быць канструктыўны механiзм, каб усе маглi выканаць свае абавязкi... — Апасацца таго, што з пачаткам дзеяння Мытнага саюза ўзрасце паток крадзеных машын у Беларусi — усё адно, што гадаць на кававай гушчы... Летась у Вiцебскай вобласцi мы затрымалi чатыры групы па 6-7 чалавек, i даказалi iх дачыненне да 47 крадзяжоў аўтамабiляў. З Расii аўто накiроўвалiся ў нашу краiну, дзе выраблялiся падложныя дакументы, iшла перабiўка нумарных агрэгатаў, а потым дарагiя машыны перапраўлялiся ў Казахстан. Нельга выключаць, што паток аўто, нелегальна ўвезеных у краiну, можа павялiчыцца. Аднак мы гатовыя супрацьстаяць асобам, якiя паспрабуюць мець такi крымiнальны бiзнэс. — Грамадскае меркаванне паказала, што 36 працэнтаў насельнiцтва поўнасцю давяраюць мiлiцыi. Мы не толькi канстатуем такi факт, але прымаем арганiзацыйныя i практычныя меры, скiраваныя на якаснае выкананне сваiх абавязкаў службовымi асобамi органаў унутраных спраў. Мы сёння сур'ёзна працуем ад моманту своечасовага выезду на месца ўчынення злачынства i да накiравання справы ў суд... Трэба працягваць фармiраваць пазiтыўны вобраз супрацоўнiка мiлiцыi. Што б нi здарылася, нават па рабоце камунальных службаў, людзi ўсё адно, бывае, звяртаюцца ў мiлiцыю. — Я — за ўзвядзенне спартыўных аб'ектаў. "Мiнск-Арэна" — адзiн з найбуйнейшых у Еўропе аб'ектаў, на яго затрачаны сур'ёзныя грашовыя сродкi, i таму праверка не павiнна выклiкаць здзiўлення... Нiякай справы па частцы раскрадання сродкаў на названым аб'екце мы зараз не вядзём. — У нас распрацоўваецца праграма бяспечнага горада. Ад розных прадпрыемстваў паступiлi праекты па стварэннi ў сталiцы iнтэлектуальнай сiстэмы бяспекi, якая ўключае ў сябе камеру вiдэаназiрання. Сiстэма дазволiць сур'ёзна ўплываць на стан правапарадку ў цэлым, на арганiзацыю дарожнага руху, прафiлактыку i раскрыццё злачынстваў. Паступiлi пэўныя прапановы ад iтальянскага, кiтайскага бакоў. Мы зацiкаўленыя ў тым, каб у сталiцы было найсучаснейшае абсталяванне... Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб захаваннi тэндэнцыi скарачэння колькасцi злачынстваў i знiжэннi цяжкасцi наступстваў апошнiх мiнiстр унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь Анатоль КУЛЯШОЎ паведамiў на прэс-канферэнцыi, прысвечанай стану правапарадку ў мiнулым годзе.
|
|