Аўсянае зерне не горш за таблеткi. 21.by

Аўсянае зерне не горш за таблеткi

29.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Авёс валодае шматлiкiмi гаючымi ўласцiвасцямi. З вялiкай павагай ставiлася да яго тыбецкая медыцына, шырока прымяняецца ён i ў гамеапатыi. У першую чаргу, трэба выдзелiць агульнаўмацавальнае дзеянне аўса — яго здаўна выкарыстоўвалi пры выходжваннi хворых пасля цяжкiх лёгачных захворванняў. Авёс таксама прымянялi як мачагонны i патагонны сродак; для дзяцей, хворых на рахiт i залатуху, рабiлi ванны з адвару аўсянай саломы; аўсяную муку ўжывалi пры вострых запаленнях страўнiкава-кiшачнага тракта.

У зярнятках аўса ўтрымлiваецца да 60 % крухмалу, 5—8 % тлушчу, 10—18 % бялкоў, неабходныя арганiзму амiнакiслоты трыптафан i лiзiн. Прысутнiчае эфiрны алей, арганiчныя кiслоты, цукры, вiтамiны В 1, В 2, В 6, карацiн, вiтамiн К (нармалiзуе згусальнасць крывi), нiкацiнавая i пантатэнавая кiслоты. Авёс багаты на макра- i мiкраэлементы: у iм выяўлены жалеза, калiй, магнiй, фосфар, крэмнiй, марганец, цынк, фтор, ёд i iнш.

Асноўныя лекавыя ўласцiвасцi аўса:

l хутка аднаўляе i павялiчвае мышачную сiлу;

l нармалiзуе абмен рэчываў, дзейнасць сардэчна-сасудзiстай сiстэмы, эфектыўны пры цукровым дыябеце i пры высокiм утрыманнi халестэрыну ў крывi, папярэджвае ўтварэнне тромбаў;

l карысны для лёгкiх; пры туберкулёзе аўсяныя стравы выкарыстоўваюць як крынiцу крэмнiю для лячэння i аздараўлення пасля хваробы;

l дабратворна ўздзейнiчае на слiзiстую абалонку страўнiка i кiшэчнiка, рэкамендуецца пры атанii кiшэчнiка, метэарызме, язвавай хваробе страўнiка i дванаццацiперснай кiшкi, пры панкрэатыце; адвар з аўсянай мукi — пры нястраўнасцi, паносах;

l выводзiць з арганiзма таксiчныя рэчывы;

l нармалiзуе тлушчавы абмен i садзейнiчае пахудзенню;

l паляпшае стан скурнага i валасянога покрыва.

Народныя рэцэпты

l Пры захворваннях нырак як мачагонны сродак прымяняюць адвар цэльных зярнятак: 1 шклянку сыравiны кiпяцiць у 4 шклянках вады на вадзяной лазнi да змяншэння аб’ёму ў два разы, дадаць 4 ст. лыжкi мёду, патрымаць на вадзяной лазнi яшчэ 5 хвiлiн, пасля чаго прафiльтраваць. Прымаць па 1/2 шклянкi 2—3 разы на дзень.

l Пры страўнiкава-кiшачных захворваннях: шклянку добра прамытага аўса залiць 1 л дыстыляванай вады пакаёвай тэмпературы, настойваць на працягу 10—12 гадзiн. На слабым агнi кiпяцiць 30 хвiлiн пры шчыльнай накрыўцы, затым ухутаць i настойваць яшчэ 12 гадзiн. Пасля адвар працадзiць i далiць дыстыляванай вадой, каб агульны аб’ём склаў 1 л. Прымаць на працягу месяца за 20—30 хвiлiн да яды або памiж прыёмамi ежы 3 разы на дзень па 100—150 мл.

l Пры прастудзе, якая суправаджаецца кашлем: авёс засыпаюць на 2/3 аб’ёму пасудзiны, далiваюць малаком i ставяць у духоўку. Вараць, перыядычна далiваючы малако, пакуль авёс не разварыцца, пасля чаго адцiскаюць i працэджваюць. Атрыманую вадкасць п’юць па 2—3 ст. лыжкi 3 разы на дзень.

l Карысны адвар аўса i пасля перанесенага iнфаркту мiякарда, пры пачатковай стадыi гiпертанii: 1 шк. аўса кiпяцяць у 1 лiтры вады да выпарэння паловы аб’ёму вадкасцi, працэджваюць i п’юць па 1/2 шклянкi 3 разы на дзень.

l Для ўмацавання нервовай сiстэмы i сэрца прымаюць кактэйль з аўса i глогу: сок глогу змешваюць з адварам аўса, дадаюць 80 г мёду на 1 л сумесi i даводзяць да кiпення. П’юць па шклянцы 3 разы на дзень за 30 хвiлiн да яды.

l Цукровы дыябет, атэрасклероз. Залiць 100 г аўса 3 шк. вады, даць настояцца на працягу 4—8 гадзiн. Прымаць па 1/2 шклянкi 3—4 разы на дзень. Альбо можна прыгатаваць наступны збор: узяць па 2 г саломы зялёнага аўса, сушанага лiсця чарнiц, сушаных створак фасолi, насення лёну, усё здрабнiць, пакласцi ў тэрмас i залiць 1 шк. гатаванай вады. Настойваць 8 гадзiн, працадзiць. Прымаць па 1—2 ст. лыжкi 3 разы на дзень.

l Пры бяссоннiцы: здрабнiць у мясарубцы 2 ст. лыжкi аўса, залiць 1 шклянкай гарэлкi i настойваць 15 дзён у цёмным месцы. Прымаць па 20—30 кропель 2 разы на дзень.

l Пры старэчай слабасцi, хворым пасля цяжкiх аперацый рэкамендуецца наступны каларыйны напой: шклянку зярнят аўса залiць 5 шк. гарачай вады i варыць да густога кiсялю, працадзiць, дадаць 4 ч. лыжкi мёду. Адвар пiць цёплым па шклянцы 3 разы на дзень за гадзiну да яды.

l Пры рахiце i залатусе ў дзяцей, а таксама пры рэўматызме, падагры, артрыце: 1 кг здробненай аўсянай саломы залiце 5 л вады i кiпяцiце 30 хвiлiн. Атрыманы адвар працадзiце i вылiце ў ванну з тэмпературай вады 37—38 градусаў. Працягласць працэдуры 10—15 хвiлiн. Курс — 2—3 ванны на тыдзень.

l Пра атлусценнi, атэрасклерозе i цукровым дыябеце рэкамендуюцца аўсяныя разгрузачныя днi (1—2 разы на тыдзень): пяць разоў на дзень з’ядаць па 140 грамаў аўсянай кашы, зваранай на вадзе, плюс 1—2 шклянкi несалодкай гарбаты або адвару шыпшыны.

Аўсяны кiсель

Аўсяны кiсель — гэта i дзiцячае харчаванне, якое ў сотню разоў больш карыснае i бяспечнае, чым любая iмпартная сумесь, i першая ежа пасля цяжкай хваробы, i лякарства, i шмат што яшчэ. За мяжой аўсяны кiсель заўсёды называлi не iнакш, як "рускi бальзам". І нездарма. Вельмi ж шырокi спектр прафiлактычнага i лекавага дзеяння аўсянага кiсялю. З'яўляючыся своеасаблiвым прыродным бiястымулятарам, ён запавольвае працэсы старэння, павышае жыццёвы тонус арганiзма, умацоўвае iмунiтэт i садзейнiчае даўгалеццю.

Чаму яго назвалi "кiсялём"? Аўсяны кiсель заўсёды быў кiслым. Гэта прадукт кiсламалочнага браджэння. Менавiта ў працэсе браджэння кiсель набывае ўсе свае цудадзейныя ўласцiвасцi. Прыгатаваць сапраўдны аўсяны кiсель у хатнiх умовах зусiм не складана.

Усыпце ў 3-лiтровы слоiк 1,5 шклянкi цэльных аўсяных круп, улiце 2 лiтры цёплай гатаванай вады, дадайце 50—70 г кефiру. Усё перамяшайце i накрыйце марляй, пастаўце для браджэння ў цёплае месца на 1,5—2 сутак. Пасля таго, як браджэнне спынiцца, працадзiце сумесь праз дзве-тры столкi марлi ў iншы слоiк i пастаўце адстойвацца на суткi ў халадзiльнiк. Праз суткi ў вашым слоiку зверху будзе паўпразрыстая вадкасць, а знiзу — белы асадак. Верхнюю вадкасць трэба акуратна злiць. Тая белая вадкасць, якая застанецца, i будзе асновай кiсялю. Яе захоўваюць у халадзiльнiку. Для прыгатавання кiсялю трэба ўзяць гэту вадкасць i разбавiць яе вадой у суадносiнах 1:2 або 1:3 (выбiрайце на смак), паставiць на агонь, давесцi да кiпення. Кiсель гатовы. Можна дадаць мёд або масла на смак.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Авёс валодае шматлiкiмi гаючымi ўласцiвасцямi. З вялiкай павагай ставiлася да яго тыбецкая медыцына, шырока прымяняецца ён i ў гамеапатыi. У першую чаргу, трэба выдзелiць агульнаўмацавальнае дзеянне аўса — яго здаўна выкарыстоўвалi пры выходжваннi хворых пасля цяжкiх лёгачных захворванняў. Авёс таксама прымянялi як мачагонны i патагонны сродак; для дзяцей, хворых на рахiт i залатуху, рабiлi ванны з адвару аўсянай саломы; аўсяную муку ўжывалi пры вострых запаленнях страўнiкава-кiшачнага тракта.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика