«Правядзі мяжу» – «Аліварыя» пачынае кампанію супраць п’янства за рулём
03.02.2010 10:55
—
Новости Общества
|
ААТ «Піўзавод Аліварыя» і УДАІ горада Мінска пры інфармацыйнай падтрымцы міжнароднага аўтамабільнага холдынгу «Атлант-М» аб"явілі аб пачатку сумеснай акцыі «Правядзі мяжу», якая павінна павысіць бяспеку дарожнага руху. «Як вытворца напояў, што змяшчаюць алкаголь, «Аліварыя» не можа заставацца ў баку ад праблемы кіравання аўтатранспартным сродкам у нецвярозым стане. Мы лічым, што абавязаныя рабіць усё магчымае для паляпшэння сумнай статыстыкі ДАІ» -- заявіў генеральны дырэктар ААТ «Піўзавод Аліварыя» Міхаіл Чэчэнеў. У рамках праекту, распрацаванага сумесна з Дзяржаўтаінспекцыяй Мінска, на піўных этыкетках з"явіцца лагатып акцыі «Правядзі мяжу», якая будзе нагадваць кіроўцу аб адказнасці за асабістую бяспеку і бяспеку пасажыраў. «Кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане – праблема нацыянальнага маштабу. Менавіта таму змагацца з ёй трэба разам. Тым больш прыемна, што вытворца піва ўсведамляе неабходнасць гэтага» -- адзначыла начальнік аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ ГУУС РБ Жанна Трайно. Па статыстыцы УДАІ Мінска, за 12 месяцаў 2009 года ў сталіцы адбылося 73 аварыі па віне нецвярозых вадзіцеляў, у якіх загінула 13 чалавек а 91 атрымаў раненні. У адносінах да мінулага году, колькасць ДТЗ, учыненых па віне вадзіцеляў у стане алкагольнага ап"янення, зменшылася на 13,1%, пры гэтым колькасць загінуўшых у ДТЗ грамадзян павялічылася на 44,4%. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ААТ «Піўзавод Аліварыя» і УДАІ горада Мінска пры інфармацыйнай падтрымцы міжнароднага аўтамабільнага холдынгу «Атлант-М» аб"явілі аб пачатку сумеснай акцыі...
|
|