Вядомая на ўвесь свет пякарскіх спраў майстрыха Валянціна Уласік са Стоўбцаў здзіўляе новымі кулінарнымі шэдэўрамі
03.02.2010 19:17
—
Новости Общества
|
Недыпламаваны хлебапёк пакарыла ўсіх сваімі духмянымі пірагамі! На Міншчыне - апошнія прыгатаванні да сяўбы Да 1 сакавіка гаспадаркі павінны адрамантаваць тэхніку. У лідэрах — Клецкі, Нясвіжскі, Слуцкі, Салігорскі, Стаўбцоўскі і Дзяржынскі раёны. Тут амаль поўнасцю падрыхтавалі агрэгаты, назапасілі насенне, угнаенне і паліва. Працы будзе шмат. Яравы клін Міншчыны сёлета — 560 тысяч гектараў. Вілейскія малакаперапрацоўшчыкі сярод пераможцаў рэспубліканскага конкурса на лепшую прадукцыю Прадпрыемства ўзяло адразу чатыры дыпломы. Стаўка на ёгурты і тварожныя дэсерты дабавіла вытворцам пакупнікоў. Каб задаволіць попыт? тут плануюць набыць новую лінію. Новы комплексна-прыёмны пункт адкрылі ў вёсцы Селішчы Вілейскага раёна Тут аказваюць больш за 20 відаў паслуг. Звычайны «бытавы набор» дапоўнілі трэнажорнай залай, камп'ютарным класам і магазінам адзення. Мясцовыя жыхары задаволены. Раней, каб зрабіць прычоску ці адрамантаваць тэлевізар, патрэбна было ехаць у горад. Паляванне як турыстычны накірунак развіваюць на Міншчыне Толькі ў Нацыянальным парку «Нарачанскі» летась арганізавалі два дзесяткі паляўнічых тураў. Штогод жадаючых правесці вольны час са стрэльбай расце. На Мядзельшчыне летась прымалі не толькі беларусаў. Папаляваць прыехала і каля сотні замежнікаў. У асноўным гэта былі расіяне. Вядомая на ўвесь свет пякарскіх спраў майстрыха Валянціна Уласік са Стоўбцаў здзіўляе новымі кулінарнымі шэдэўрамі Недыпламаваны хлебапёк пакарыла ўсіх сваімі духмянымі пірагамі! Без салодкіх заказаў не абыходзіцца і тыдня. Шлюбныя караваі, вялікодныя кулічы, выпечка да свят і юбілеяў. Нягледзячы на звычайныя рэцэпты, адарвацца ад салодкага кавалка немагчыма. Сакрэт — у душы і адданасці справе. Бо свайму захапленню Валянціна Канстанцінаўна прысвяціла амаль 40 год. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Недыпламаваны хлебапёк пакарыла ўсіх сваімі духмянымі пірагамі!
|
|