Грамадзянская супольнасць без грамадства. 21.by

Грамадзянская супольнасць без грамадства

04.02.2010 19:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навукова-даследчы цэнтр Мізеса ў снежні 2009 – студзені 2010 правёў сацыялагічнае апытанне з мэтай скласці партрэт грамадзянскай супольнасці Беларусі. Вынікі апытання, у якім паўдзельнічалі 1152 чалавекі, паказалі, што беларусы станоўча ставяцца да існавання грамадзянскай супольнасці, але самі паўдзельнічаць у ёй не спяшаюцца.

На ўзроўні Савецкага Саюза

На пытанне “Грамадзянская супольнасць, як Вы яго разумееце, асабіста для Вас – гэта…” 49% рэспандэнтаў адказала “добра”, а 9,4% – “вельмі добра”. У той жа час, грамадзянская супольнасць у Беларусі не ўсімі беларусамі ўспрымаецца як самастойная структура – каля 40% апытаных лічыць, што кіруюць ёй улады, але адна траціна апытаных лічыць, што яна “сама сабе кіраўнік”.

Узровень яе развіцця большасць апытаных ацаніла на ўзроўні яе ў Савецкім Саюзе, а 26,3% наогул выказаліся за яе адсутнасць. Прычыну неразвітасці 34,5% рэспандэнтаў бачаць у тым, што беларусы рэдка бываюць у краінах Еўрасаюза, 33,3% —у недаверы актывістам няўрадавых арганізацый і 23,1% – у аўтарытарным рэжыме ў краіне. У той жа час, толькі 14% звязваюць няўрадавыя арганізацыі з палітычнай апазіцыяй, але амаль палова схіляецца што актывісты гэтых арганізацый не разумеюць сапраўдных патрэб грамадства.


Мая хата з краю

Каля 60% апытаных за апошнія 10 год наогул не ўдзельнічалі ні ў адной са сфераў грамадзянскай супольнасці. Сярод найбольш папулярных сфер, у якіх беларусы хацелі б прыняць удзел, аказаліся вандроўкі (17,8%), гуманітарная дапамога (15,7%), праблемы экалогіі (14,7%). Жаданне прасоўваць нацыянальную мову і культуру выказалі 7,5% апытаных, удзельнічаць у нацыяналістычнай арганізацыі – толькі 1,7%.

Тыя, хто адказаў станоўча пра свой удзел у грамадскіх арганізацыях, патлумачылі гэта жаданнем сустрэць новых людзей і завесці сяброў (63,5%), выразіць свае каштоўнасці і інтарэсы і іх рэалізаваць (69,2%) і для таго, каб дзеці жылі ў незалежнай, дэмакратычнай, еўрапейскай краіне (50,4%). Жаданне змяніць улады прысутнічае толькі ў 7,4% рэспандэнтаў.

Сярод неабходных умоў для развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, большасць рэспандэнтаў адзначыла правядзенне дэмакратычных выбараў, магчымасць выказваць розныя пункты гледжання на тэлебачанні і радыё, а таксама прыняццё закону аб няўрадавых арганізацыях.


Спансаваць дзейнасць грамадскіх арганізацый пагадзіліся б нямногія – больш як траціна апытаных выбрала адказ “таму што самому не хапае”, а вось гатоўнасць аддаваць 10% заробка штомесяц, як Ракфелер, выказала ўсяго 2,6% рэспандэнтаў.

На пытанне “Калі б прыйшлося абіраць паміж удзелам у няўрадавай арганізацыі і палітычнай партыі, што б Вы абралі?” 42,7% пагадзіліся б удзельнічаць у НДА і толькі 22,6% у палітычнай партыі.

Беларусаў не запытваюцца

Былі і пытанні датычныя адносінаў дзяржавы да беларускага народа. Як аказалася, 65,7% людзей, не згодныя з тым, што ўлада запытваецца іх меркавання, 36,2% апытаных лічыць, што ўлада наогул ізалявала сябе ад народа. Больш за палова рэспандэнтаў палічыла, што пры наяўнасці развітай грамадзянскай супольнасці “жыццё было б больш справядлівым”, але каля 1/3 часткі апытаных лічаць, што нічога б не змянілася.


Свабода – гэта…

Рэспандэнтам былі прапанаваныя некалькі азначэнняў слова “свабода”. Найбольшая частка апытаных пагадзілася з тым, што “Свабода – гэта права і здольнасць свабодна распараджацца сваім жыццём, маёмасцю, несці адказнасць за свой выбар, не парушаючы пры гэтым аналагічных праў іншых людзей.” Цалкам свабоднымі сябе лічаць толькі 19,2% апытаных беларусаў, адказ “Хутчэй, так” далі 42,6%, “Хутчэй, не” – 20,9%, цалкам несвабоднымі сябе лічаць 5,6% апытаных і 11,6% не вызначыліся з адказам. Прыкладана такія колькасныя суадносіны адказаў былі і на пытанне, ці лічаць яны Беларусь свабоднай краінай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навукова-даследчы цэнтр Мізеса ў снежні 2009 – студзені 2010 правёў сацыялагічнае апытанне з мэтай скласці партрэт грамадзянскай супольнасці Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика