Скандалы вакол гістарычнага будынка ў Старым Мінску працягваюцца
08.02.2010 17:41
—
Новости Общества
|
Ужо некалькі месяцаў не аціхаюць скандалы вакол рэканструкцыі будынка 19-га стагоддзя, размешчанага ля скрыжавання вуліц Рэвалюцыйная і Няміга ў гістарычным цэнтры Мінска. Нягледзячы на ўмяшанне Міністэрства культуры і грамадскасці, падчас будаўнічых работ некалькі разоў груба парушалася заканадаўства і міністэрскія пастановы.
Аднак паколькі будынак уяўляе гістарычную вартасць і з’яўляецца часткай комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-й катэгорыі, 26 жніўня Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры (Рада) прыняла рашэнне дэмантаваць канструкцыі будынку № 24-а ручным спосабам з іх наступным узнаўленнем. Як Аднак 30 лістапада “Мінская спадчына” і падрадная арганізацыя (невядомая, бо ў парушэнне нарматыўна-прававых дакументаў адсутнічае пашпарт аб’екта) пачала руйнаванне помніка экскаватарам. Цэлае крыло пабудовы было знішчана, што азначала парушэнне артыкулаў 27, 28 і 37 Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, шэраг міжнародных метадычных дакументаў ў галіне аховы і рэстаўрацыі гісторыка-культурнай спадчыны. Міністэрства культуры ў другі перапыніла працы на аб'екце, падрыхтаваўшы матэрыялы па парушэннях заканадаўства для ініцыявання пракурорскай праверкі. З мэтай прыцягнення вінаватых да крымінальнай адказнасці ў пракуратуру звярнулася і Таварыства аховы помнікаў. “Сапраўды, пасля гэтага пачала ажыццяўляцца ручная разборка будынка, — паведаміў сёння карэспандэнту TUT.BY Антон Астаповіч. — Адначасова архітэктары Цэнтра рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый працавалі над даследаваннем камяніцы, фіксацыяй элементаў архітэктуры і дэкору. Калі засталося разабраць першы паверх і зафіксаваць адзін фрагмент насценнага жывапісу, архітэктар пазначыў у журнале аўтарскага нагляду, што даследаванне практычна праведзена і пры ўзгадненні з навуковым кіраўніком аб’екта далей магчыма і механічная разборка”. Па словах старшыні Таварыства аховы помнікаў, пісьмовы дазвол на новы від работ не быў атрыманы ні ад кіраўніка аб’екта, ні ад міністэрства. Аднак 5 лютага ў ход зноў пайшоў экскаватар. “Хто даў каманду па механічнай разборцы будыніны — заказчык ці падрадная арганізацыя — невядома. На маё наўпроставае пытанне галоўны інжынер “Мінскай спадчыны” Міхаіл Жых нічога не адказаў”, — удакладняе Астаповіч. Намеснік начальніка ўпраўлення Мінкультуры Аксана Сматрэнка, якая прысутнічала сёння на адмысловай нарадзе на праблемным аб’екце, паведаміла, што нягледзячы на парушэнні, у пракуратуру яны звяртацца не плануюць. Затое гэта зробіць Таварыства аховы помнікаў гісторыі. Прычым, ужо ў другі раз. Пасля іх першага звароту ў пракуратуру Цэнтральнага раёна, раённаму РУУС была даручана праверка па факту парушэнняў, аднак яна была адкладзена. На думку спецыялістаў Таварыства, менавіта гэта затрымка прывяла да новага правапарушэння. Нагадаем, выступаючы 27 студзеня на калегіі Мінкульта ў Мінску, міністр Павел Латушка Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо некалькі месяцаў не аціхнуць скандалы вакол рэканструкцыі будынка 19-га стагоддзя, размешчанага ля скрыжавання вуліц Рэвалюцыйная і Няміга ў гістарычным цэнтры Мінска
|
|