Мінскія ратавальнікі будуць выязджаць на месца здарэння з мяккімі цацкамі
08.02.2010 17:47
—
Новости Общества
|
У найбліжэйшы час у камплект рыштунку кожнага сталічнага аварыйна‑выратавальнага аўтамабіля будуць уваходзіць мяккія цацкі. Як паведаміў прэс‑сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанік, ведамства закупіла 150 мяккіх цацак, і цяпер у кожнай пажарнай машыне ва ўсіх частках горада будуць жыць мядзведзі, зайчыкі, ласі і іншыя жывёлы. Аляксандр Лапанік растлумачыў, што нярэдка для дзіцяці, што трапіла ў бяду, убачыць чалавека ў форме — стрэс. А як толькі хлопчык ці дзяўчынка атрымлівае ад яго мяккі падарунак, настрой паляпшаецца, страх мяняецца на здзіўленне і радасць. Гэта, як паказвае практыка, дае ратавальнікам дадатковы шанец на тое, каб хутчэй і з меншымі выдаткамі выручыць малога з бяды. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У найбліжэйшы час у камплект рыштунку кожнага сталічнага аварыйна‑выратавальнага аўтамабіля будуць уваходзіць мяккія цацкі. Як паведаміў прэс‑сакратар...
|
|