Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі
09.02.2010 10:32
—
Новости Общества
|
Актывістаў апазіцыі, затрыманых падчас акцыі салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам вечарам 8 лютага ў Мінску, адпусцілі без складання пратаколаў. Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар грамадзянскай ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў. 20 чалавек, якія бралі ўдзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы, былі дастаўлены ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска. «Там іх паставілі тварам да сцяны, не давалі размаўляць паміж сабой. Тых, каго затрымалі ў першы раз, знялі на фота і відэа, таксама ў іх узялі адпячаткі пальцаў. Прыкладна праз дзве гадзіны ўсіх адпусцілі без складання пратаколаў», — сказаў Атрошчанкаў. Ва ўсіх актывістаў на целе маюцца сінякі і драпіны, паведаміў Атрошчанкаў. «Гэта вынік надзвычай жорсткага затрымання іх супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння», — зазначыў ён. Як раней паведамлялася, вечарам 8 лютага ў Мінску актывісты маладзёжнай апазіцыі паспрабавалі правесці акцыю салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам, якія знаходзяцца пад вартай ужо год. Прыкладна ў 18.00 яны выстраіліся на Кастрычніцкай плошчы, трымаючы ў руках партрэты ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Амаль адразу да іх падбеглі людзі ў цывільным і ўзялі ў кола. Пры гэтым два міліцыянеры ў форме папярэджвалі прысутных пра незаконнасць іх дзеянняў. Праз дзве‑тры хвіліны на плошчу прыехалі два аўтобусы з супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння, якія затрымалі маладых людзей. Як і раней, невядомыя ў цывільным перашкаджалі працы журналістаў, закрывалі аб’ектывы фота‑ і відэакамер, спрабавалі адціснуць журналістаў ад месца падзеі. Яны не дазволілі падысці да ўдзельнікаў акцыі прадстаўнікам СМІ з дыктафонамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывістаў апазіцыі, затрыманых падчас акцыі салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам вечарам 8 лютага ў Мінску, адпусцілі без складання...
|
|