КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна . 21.by

КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна

09.02.2010 11:03 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калегія Камітэта дзяржаўнага кантролю (КДК), што прайшла 5 лютага, прапанавала Савету міністраў вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» Уладзіміра Шульгу.

Як паведаміла прэс‑служба КДК, ён «не забяспечыў у 2008—2009 гадах эфектыўную працу галіны».

Прапанавана вызваліць ад пасады і намесніка старшыні «Беллеспаперапрама» Сяргея Іванова «за нездавальняючую арганізацыю работ па рэалізацыі ў асобных прадпрыемствах інавацыйных праектаў».

Паводле вынікаў праверкі дэпартаменту фінансавых расследаванняў камітэта даручана вывучыць матэрыялы з мэтай выяўлення ў дзеяннях службовых асоб канцэрна «Беллеспаперапрам» прыкметаў супрацьпраўнай дзейнасці. Матэрыялы праверкі накіраваны ў Генеральную пракуратуру. За 2007—2009 гады агульная сума дзяржпадтрымкі, аказанай канцэрну, склала 314 млрд. рублёў. Арганізацыям канцэрна былі дадзены падатковыя і мытныя льготы, устаноўлены больш нізкія тарыфы на энергарэсурсы, кампенсаваны банкаўскія працэнты, аказана фінансавая дапамога ў выглядзе субсідый.

Абавязковай умовай аказання дзяржаўнай падтрымкі з’яўлялася выкананне арганізацыямі паказчыкаў тэмпу росту аб’ёмаў вытворчасці і ўзроўню рэнтабельнасці. У 2007 годзе з 35 арганізацый, якія атрымалі дзяржпадтрымку, даведзеныя паказчыкі не выканалі 19, у 2008 годзе з 25 арганізацый — 16, у 2009 годзе з 24 арганізацый — 22. У параўнанні з 2008 годам колькасць стратных прадпрыемстваў канцэрна павялічылася з 14 да 26, чыстыя страты ўзраслі з 27,1 да 66,3 млрд. рублёў. Пры гэтым рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі знізілася больш чым у 2,5 разу.

З мэтай тэхнічнага пераўзбраення айчынных прадпрыемстваў да канца 2010 года ў арганізацыях канцэрна павінна быць завершана 14 праектаў па стварэнні новых і мадэрнізацыі дзейных вытворчасцей. Аднак праведзены аналіз ходу рэалізацыі гэтых праектаў паказаў, што ніводзін з іх у першапачаткова ўстаноўлены тэрмін выкананы не будзе.

Праверкай устаноўлена, што ў 2009 годзе сярэднямесячная заработная плата ў апараце кіравання канцэрна ў 3,6 разу перавышала яе сярэдні ўзровень у канцэрне (2,7 млн. рублёў супраць 754 тыс. рублёў). Да прыкладу, сярэднямесячная зарплата старшыні канцэрна ў 2009 годзе складала 6,9 млн. рублёў, начальніка аддзела апарату кіравання канцэрна — 3,09 млн., галоўнага спецыяліста — 2,4 млн., дырэктара навучальнага цэнтра па падрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы кадраў ляснога комплексу — 5,8 млн. рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калегія Камітэта дзяржаўнага кантролю (КДК), што прайшла 5 лютага, прапанавала Савету міністраў вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам»...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика