Нацыянальны сьцяг пакінулі па-за законам. 21.by

Нацыянальны сьцяг пакінулі па-за законам

09.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бел-чырвона-белы сьцяг для Міністэрства культуры па-ранейшаму не ўяўляе каштоўнасьці.Грамадзкая арганізацыя БНФ “Адраджэньне” атрымала адказ на свой зварот да Беларускай рэспубліканскай рады па пытаньні гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры з прапановай надаць бел-чырвона-беламу сьцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. 

У адказе паведамляецца, што “зьмест прапановы дублюе прадстаўленыя раней матэрыялы і ня ўтрымлівае вынікаў новых дасьледаваньняў”.

У 2008 годзе з аналягічнай прапановай у Міністэрства культуры зьвяртаўся кіраўнік камісіі Партыі БНФ па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і старшыня грамадзкага аб'яднаньня “Добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Антон Астаповіч. Адмову надаць статус гісторыка-культурнай спадчыны бел-чырвона-беламу сьцягу Міністэрства культуры тады патлумачыла “недастатковай аргумэнтацыяй і дакумэнтальнай абгрунтаванасьцю”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бел-чырвона-белы сьцяг для Міністэрства культуры па-ранейшаму не ўяўляе каштоўнасьці.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика