ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

10.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мядзведзеў павiншаваў Януковiча, але слова "перамога" не вымавiў

Прэзiдэнт Расiйскай Федэрацыi Дзмiтрый Мядзведзеў павiншаваў лiдара ўкраiнскай Партыi рэгiёнаў Вiктара Януковiча з поспехам на выбарах прэзiдэнта Украiны. Пра гэта 9 лютага паведамiла прэс-служба расiйскага прэзiдэнта.

Падчас тэлефоннай гутаркi Мядзведзеў павiншаваў Януковiча "з завяршэннем выбарчай кампанii, якая атрымала высокую ацэнку мiжнародных назiральнiкаў, i поспехам, дасягнутым на выбарах прэзiдэнта". Слова "перамога", мяркуючы па паведамленнi прэс-службы, ён не вымавiў. Акрамя таго, прэс-служба Крамля называе Януковiча не прэзiдэнтам i не пераможцам выбараў, а "кандыдатам на пасаду прэзiдэнта Украiны".

Іран пачаў даўзбагачэнне ўрану

Iран у аўторак, 9 лютага, пачаў працэс узбагачэння ўрану да 20% на ўласным прадпрыемстве ў Натанзе пад назiраннем iнспектараў ААН, паведамляе АFР. Узбагачэнне пачалося па загадзе прэзiдэнта Iрана Махмуда Ахмадзiнеджада, якi ён аддаў у нядзелю.

Раней прадстаўнiк Iрана ў МАГАТЭ Алi Акбар Салехi афiцыйна апавясцiў ААН аб пачатку працэсу ўзбагачэння ўрану. Ён растлумачыў такое рашэнне тым, што краiна больш не можа пакiдаць бальнiцы i пацыентаў без радыеактыўных элементаў, неабходных для лячэння раку, адзначае Fох Nеws.

Такiм чынам, Iран адмовiўся ад адпраўкi нiзкаўзбагачанай уранавай руды за мяжу ў абмен на ядзернае палiва, як прапаноўвала МАГАТЭ.

Планы Тэгерана па ўзбагачэннi ўрану ў Натанзе выклiкалi асцярогу мiжнароднай супольнасцi ў сувязi з магчымым выкарыстаннем ядзерных тэхналогiй не толькi ў медыцынскiх i iншых мiрных мэтах, але i для даследаванняў у галiне ядзернай зброi.

Улады ФРГ выдаляць дзiцячую парнаграфiю з iнтэрнэту

Урад Германii ўзгаднiў праект закона, паводле якога ўлады будуць знiшчаць выяўленую ў iнтэрнэце дзiцячую парнаграфiю. Адпаведнае рашэнне было накiравана на разгляд прэзiдэнту ФРГ Хорсту Келеру, паведамляе Sрiеgеl.

Новы закон павiнен прыйсцi на змену закону аб абмежаваннi доступу да сайтаў з дзiцячай парнаграфiяй, прынятаму ўлетку 2009 года. Дзейны закон выклiкаў рэзкую крытыку з боку iнтэрнэт-супольнасцi за сваю непразрыстасць i малую эфектыўнасць.

Бiзнэс у Зiмбабвэ будзе даступны толькi чарнаскурым

У Зiмбабвэ неўзабаве ўвойдзе ў сiлу закон, паводле якога фiрмай або прадпрыемствам можа валодаць чалавек толькi з чорным колерам скуры. Пры гэтым тыя "белыя" прадпрымальнiкi, якiя добраахвотна не саступяць кантроль над прадпрыемствамi сваiм "чорным" партнёрам, могуць быць асуджаныя да турэмнага зняволення, паведамляе паўднёваафрыканскае iнфармагенцтва SАРА.

Закон, якi ўваходзiў у сiлу з 1 сакавiка 2010 года, быў прыняты яшчэ ў 2008 годзе, калi ва уладзе стаяў не каалiцыйны ўрад, як цяпер, а адна толькi кiруючая партыя ЗАНУ-ПФ на чале з прэзiдэнтам Робертам Мугабе. Паводле дакумента, прызнаныя вiнаватымi ў парушэннi закона могуць быць асуджаныя да крымiнальнага пакарання аж да пяцi гадоў турмы. Кампанiям з капiталам у 500 тысяч долараў i вышэй даецца 45 сутак, каб выканаць закон.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іран пачаў даўзбагачэнне ўрану Iран у аўторак, 9 лютага, пачаў працэс узбагачэння ўрану да 20% на ўласным прадпрыемстве ў Натанзе пад назiраннем iнспектараў ААН, паведамляе АFР. Узбагачэнне пачалося па загадзе прэзiдэнта Iрана Махмуда Ахмадзiнеджада, якi ён аддаў у нядзелю.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика