Новае жыццё старой кацельнi?. 21.by

Новае жыццё старой кацельнi?

10.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стартавая цана на аўкцыёне павышалася 15 разоў

— Вiншую з адкрыццём сезона продажу аб'ектаў у 2010 годзе, — звярнулася да прысутных у зале намеснiк дырэктара фонду "Гроднааблмаёмасць", старшыня аўкцыённай камiсii Святлана Грыбава.

А затым за справу ўзяўся ўжо даволi спрактыкаваны аўкцыянiст, заслужаны артыст Беларусi Аляксандр Шаўкаплясаў, якi служыць у Гродзенскiм абласным драматычным тэатры.

Гэта быў аўкцыён па продажы аб'ектаў, што знаходзяцца ў Ваўкавыскiм, Гродзенскiм i Навагрудскiм раёнах з вызначэннем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велiчынi, i правам заключэння дагавора арэнды зямельных участкаў. Гэтыя аб'екты летась не былi прададзеныя нават з панiжэннем пачатковай цаны да 80 працэнтаў.

Азнаёмiўшы ўдзельнiкаў аўкцыёну з правiламi таргоў, Аляксандр Шаўкаплясаў паведамiў, што на лот № 4 паступiла адна заяўка. А вось на лот № 5 (будынак кацельнi ў вёсцы Каробчыцы Гродзенскага раёна 1978 года пабудовы з правам заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка плошчай 0,0431 га тэрмiнам на 50 гадоў) — ажно пяць прэтэндэнтаў.

Аўкцыянiст пачынае таргi. Пачатковая цана аб'екта — 883 тысячы 810 рублёў. У тым лiку 35 тысяч рублёў (адна базавая велiчыня) — кошт маёмасцi, i 848 тысяч 810 рублёў — цана продажу права заключэння арэнды зямельнага ўчастка. Лiтаральна пару хвiлiн — i лёс лота вядомы. Але за гэты час, кажучы "аўкцыённай" мовай, было зроблена пятнаццаць (!) крокаў: столькi разоў павышалася стартавая цана. І ў вынiку дасягнула 5 мiльёнаў 200 тысяч рублёў.

Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" пасля завяршэння таргоў па гэтым аб'екце намеснiк дырэктара КУП "Жыллёва-камунальная гаспадарка Гродзенскага раёна" Франц Якiмовiч, пасля газiфiкацыi вёскi i пераводу жылфонду на пакватэрнае ацяпленне ў выкарыстаннi кацельнi па яе прамым прызначэннi не было нiякага сэнсу, ужо некалькi гадоў яна прастойвала без справы.

Якiм жа будзе новае жыццё гэтага будынка? Паводле слоў пераможцы аўкцыёна, iндывiдуальнага прадпрымальнiка Аляксандра Мадзiенкава, у яго планах — гандлёвы аб'ект па продажы прадуктаў харчавання, а таксама, мажлiва, будаўнiчых матэрыялаў. Зыходзiў з таго, што вёска даволi перспектыўная, актыўна забудоўваецца. А значыць, ёсць патэнцыяльныя клiенты ў размешчаных там прадпрыемстваў сэрвiсу.

Святлана Грыбава павiншавала Аляксандра Мадзiенкава з перамогай на аўкцыёне, а таксама нагадала яму аб умовах, звязаных з выкарыстаннем набытай маёмасцi. У прыватнасцi, на гэтым аб'екце прадпрымальнiцкую дзейнасць пакупнiк абавязаны ажыццяўляць не менш чым пяць гадоў. I не пазней за шэсць месяцаў з даты заключэння дагавора куплi-продажу на аб'екце неабходна стварыць два працоўныя месцы з iх захоўваннем зноў жа на працягу пяцi гадоў. Акрамя таго, пакупнiку забаронены продаж альбо iншае адчужэнне маёмасцi да выканання iм умоў дагавора куплi-продажу.

Што датычыцца вышэйзгаданага лота № 4 (будынак водалячэбнiцы ў вёсцы Цеалiн Ваўкавыскага раёна), на якi паступiла адна заяўка, то аўкцыённая камiсiя, дзякуючы новым нормам у заканадаўстве, скарысталася сваiм правам прадаць аб'ект гэтаму заяўнiку — па цане, што на пяць працэнтаў перавышае пачатковую.

Мажлiва, у перспектыве знойдуць новых гаспадароў i iншыя, выстаўленыя на гэты аўкцыён аб'екты, на якiя пакуль ахвотных не знайшлося.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стартавая цана на аўкцыёне павышалася 15 разоў — Вiншую з адкрыццём сезона продажу аб'ектаў у 2010 годзе, — звярнулася да прысутных у зале намеснiк дырэктара фонду "Гроднааблмаёмасць", старшыня аўкцыённай камiсii Святлана Грыбава. А затым за справу ўзяўся ўжо даволi спрактыкаваны аўкцыянiст, заслужаны артыст Беларусi Аляксандр Шаўкаплясаў, якi служыць у Гродзенскiм абласным драматычным тэатры.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика