Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пачнецца 14 лютага. 21.by

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пачнецца 14 лютага

10.02.2010 13:44 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміла сёння журналістам у Мінаблвыканкаме старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Яна прымае ўдзел у семінары‑нарадзе са старшынямі і сакратарамі тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій, начальнікамі аддзелаў арганізацыйна‑кадравай і ідэалагічнай работы рай‑ і гарвыканкамаў Мінскай вобласці.

Да гэтага часу рэгіёны павінны вызначыць месцы, дзе забараняецца правядзенне пікетаў па зборы подпісаў. «У цэлым такія месцы вызначаны. Але ў выканкамаў ёсць яшчэ час — на гэтым тыдні яны могуць прыняць рашэнні. Менавіта 14 лютага пачнецца вылучэнне кандыдатаў, і мы ўбачым першых зборшчыкаў подпісаў», — адзначыла Лідзія Ярмошына.

Яна ўдакладніла, што месцы, дзе забаронена праводзіць пікеты, вызначаюць мясцовыя ўлады. Калі да 14 лютага такія спісы не з’явяцца, гэта будзе азначаць, што пікетаванне дазволена ўсюды.

Пікетаванне – грамадская акцыя, і адна з галоўных яе прыкмет – гэта статычнасць, таму што пікет павінен быць нерухомым. Ініцыятыўная група кандыдатаў у дэпутаты мае права ўстанаўліваць інфармацыйныя стэнды, размяшчаць на іх друкаваную прадукцыю і інфармаваць выбаршчыкаў аб сваім кандыдаце. Аднак ім забаронена раздаваць лістоўкі або іншы друкаваны матэрыял.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміла сёння журналістам у Мінаблвыканкаме старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Яна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика