Ад Гродна да Паклоннай гары. 21.by

Ад Гродна да Паклоннай гары

24.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вахту памяці ў Гродне нясуць маладыя памежнікіМіжнародная “Эстафета Перамогі” стартавала ў Беларусі
Урачыстасць з гэтай нагоды прайшла ў Гродне, каля мемарыяльнага ансамбля воінам-памежнікам Беларускай пагранічнай акругі, якія загінулі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. У прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі паведамілі, што акцыя праводзіцца па рашэнні Савета камандуючых памежных ведамстваў краін СНД і прысвечаная 65-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Плануецца, што да 18 лютага знак эстафеты Перамогі (пераходны Кубак) будзе пранесены ўздоўж дзяржаўнай мяжы на ўчастках Гродзенскай, Смаргоньскай, Гомельскай, Брэсцкай памежных груп, а таксама Лідскага, Полацкага і Пінскага пагранатрадаў. З нагоды гэтай падзеі на шляху следавання эстафеты будуць арганізаваны ўрачыстыя сходы, мітынгі, урокі мужнасці і канцэрты.
Перадача эстафеты ўкраінскаму боку адбудзецца 18 лютага ў Брэсце, у мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”. З Украіны эстафета рушыць у Малдову, затым пройдзе па тэрыторыі Расіі, Арменіі і завершыцца 28 мая ў Маскве на Паклоннай гары.

Уладзімір Мацвееў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнародная “Эстафета Перамогі” стартавала ў Беларусі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика