Унiверсам на ўскраiне
12.02.2010
—
Новости Общества
|
Шаркоўшчынскiя кааператары запоўнiлi абноўлены унiверсам № 25 у райцэнтры пераважна беларускiмi таварамi. I нават з уласнай тэрыторыi. Для прыкладу, некалькi доўгiх палiц “манапалiзавалi” слоiкi з садавiнай, агароднiнай, соусамi, сокамi ды павiдламi Шаркоўшчынскага агароднiнасушыльнага завода. У аддзеле агароднiны i садавiны таксама выстаўлена мясцовая прадукцыя ад сельгаспрадпрыемстваў, фермераў i жыхароў роднага краю. Калi дакладна, то прадпрыемства гандлю знаходзiцца нават не ў самiм райцэнтры, а на заездзе ў Шаркоўшчыну з боку Глыбокага i Мiнска. Тым самым трошкi сумнаватая ўскраiна дзякуючы супермаркету набыла прывабны выгляд. Кiраўнiцтва райспажыўтаварыства не памылiлася, калi пайшло на такi крок. Справа ў тым, што гандлёвае прадпрыемства на ўскраiне i дагэтуль працавала, але за чвэрць стагоддзя унiверсам № 25 маральна i фiзiчна састарэў. Пасля рэканструкцыi гандлёвая плошча павялiчылася больш чым удвая. Адпаведна ў два разы памножыўся i штат прадаўцоў, якiх цяпер дзесяць. Прычым палавiна знайшлi тут працу па накiраваннi раённага цэнтра занятасцi насельнiцтва. А гэта таксама вялiкая справа, бо з працаўладкаваннем у сельскай мясцовасцi дастаткова праблематычна. Да добрага хутка прывыкаюць. Мясцовыя жыхары з задаволенасцю наведваюць абноўлены унiверсам, якi лiтаральна ззяе ад прыгожага сучаснага абсталявання, халадзiльных камер, а галоўнае – намнога большага i разнастайнага выбару тавараў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шаркоўшчынскiя кааператары запоўнiлi абноўлены унiверсам № 25 у райцэнтры...
|
|