Пётырэнг: Беларусь -- самая недэмакратычная краіна Еўропы. 21.by

Пётырэнг: Беларусь -- самая недэмакратычная краіна Еўропы

13.02.2010 19:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Еўропе сёння «фактычна няма іншай краіны, дзе было б менш дэмакратычнага развіцця, чым у Беларусі». Такое меркаванне выказаў новы кіраўнік Фонду Конрада Адэнаўэра, экс-старшыня Еўрапарламента, еўрадэпутат Ханс-Герт Пётэрынг. Пётэрынг сказаў, што прыехаў у Беларусь, каб падтрымаць дэмакратычныя рухі, якія выступаюць за свабодную і прававую Беларусь. «Было б няправільна закрыцца ў шчаслівай Германіі і Еўрасаюзе, атрымліваць асалоду ад свабоды і дэмакратыіі забыць пра тых, хто жыве не ў свабодным грамадстве», — заявіў нямецкі палітык.

Пётэрынг адзначыў, што падчас візіту ў Мінск 11–13 лютага «пераканаўся ў думцы, што ў Беларусі аўтарытарны рэжым і дэмакратычным сілам вельмі складана свабодна развівацца». Ён раскрытыкаваў той факт, што партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя адмоўлена ў рэгістрацыі. «Гэта яшчэ адно сведчанне рэпрэсій, прычым напярэдадні выбараў у мясцовыя саветы ў красавіку, якія могуць стаць важным крокам да дэмакратыі», — лічыць кіраўнік Фонду Адэнаўэра.

Нямецкі палітык выказаў надзею, што Фонд атрымае магчымасць адкрыць бюро ў Мінску. Цяпер беларускія праекты рэалізуюцца праз Вільнюс.

«Я ўпэўнены, гэты рэжым не можа застацца адзіным аўтарытарным у Еўропе, калі мы падтрымаем дэмакратычны рух. А я менавіта для гэтага і прыехаў», — сказаў Пётэрынг.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Еўропе сёння «фактычна няма іншай краіны, дзе было б менш дэмакратычнага развіцця, чым у Беларусі». Такое меркаванне выказаў новы кіраўнік Фонду...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика