Апазіцыянерам паложаны дадатковыя падкаўнерыкі
13.02.2010 19:52
—
Новости Общества
|
Сёньня ў Слуцку прыняў прысягу Алег Пронскі, у цывільным жыцьці актывіст Руху «За свабоду» з Мастоўскага раёну. Ён быў адзіным, хто прачытаў тэкст на беларускай мове. У гэты дзень да яго прыехала маці і сябры. Алег Пронскі паведаміў, што трапіў у вайсковую часьць 01851 у 56-й зэнітна-ракетнай брыгадзе. Да яго ставяцца пакуль з асьцярогай, але ўсім стараюцца забясьпечыць, нават падкаўнерыкаў выдалі больш, чым іншым салдатам. Алег кажа, што трэба было прызвычайвацца ўсё рабіць па камандзе, толькі з дазволу, але настрой у яго нармальны. Алег Пронскі мае вышэйшую адукацыю, таму служыць яму належыць адзін год. Ён стаў апошнім прызыўніком, якога адправілі з Гарадзенскага абласнога ваенкамату, гэта адбылося 1 лютага, калі прызыў быў закончаны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёньня ў Слуцку прыняў прысягу Алег Пронскі, у цывільным жыцьці актывіст Руху «За свабоду» з Мастоўскага раёну. Ён быў адзіным, хто прачытаў тэкст на беларускай...
|
|