Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання да 13% гадавых
15.02.2010 17:09
—
Новости Общества
|
Нацыянальны банк Беларусі з 17 лютага зніжае стаўку рэфінансавання на 0,5 працэнтнага пункта да 13% гадавых. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі галоўнай банкаўскай установы краіны. Адпаведнае рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка (пастанова ад 15.02.2010 №14). Адначасова на 1 працэнтны пункт зніжаюцца стаўкі Нацбанка па пастаянна даступных аперацыях рэгулявання ліквіднасці банкаў. У Нацбанку патлумачылі, што гэтая мера рэалізаваная ў рамках палітыкі паступовага зніжэння агульнага ўзроўню працэнтных ставак, якая праводзіцца на фоне ўзмацнення пазітыўных тэндэнцый у эканоміцы і фінансавай сферы краіны. Зніжэнне кошту запазычанняў пашырыць магчымасці беларускіх прадпрыемстваў і насельніцтва па прыцягненні банкаўскіх крэдытаў і будзе спрыяць павышэнню тэмпаў эканамічнага росту ў Беларусі. З 1 снежня 2009 года стаўка рэфінансавання ў Беларусі складае 13,5% гадавых. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк Беларусі з 17 лютага зніжае стаўку рэфінансавання на 0,5 працэнтнага пункта да 13% гадавых.Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі галоўнай...
|
|