Аляксандар Камароўскі - ляўрэат прэміі Юрыя Захаранкі
15.02.2010
—
Новости Общества
|
Уручэньне прэміі заплянаванае на 23 лютага ў офісе Партыі БНФ у Менску. Ляўрэатам прэміі імя Юрыя Захаранкі па выніках 2009 году стаў сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня руху вэтэранаў баявых дзеяньняў у Аўганістане "Абаронцы Айчыны" Аляксандар Камароўскі. Прэмія ўручаецца штогод дэмакратычным рухам, які яднае афіцэраў - былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншых сілавых структураў Беларусі, паведаміў"Аляксандр Камароўскі – рулявы "аўганскага" руху ў краіне. Арганізацыю па абароне правоў інвалідаў - удзельнікаў вайны ў Аўганістане ён пачаў ствараць яшчэ ў часы СССР, 20 гадоў таму. І да гэтага часу ён займае актыўную грамадзянскую пазыцыю, абараняючы правы войнаў-"аўганцаў". Мы лічым, што ён паказвае прыклад, якім павінен быць сапраўдны афіцэр, няхай нават і ў адстаўцы. (…) Летась ён актыўна ўступаўся за свайго калегу, таксама вэтэрана вайны ў Аўганістане, Мікалая Аўтуховіча, які цяпер знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. І ў немалой ступені дзякуючы яму пра справе Аўтуховіча ведаюць многія "аўганскія" арганізацыі за мяжой ", - кажа Воўчак. У розныя гады ляўрэатамі прэміі імя Захаранкі былі:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уручэньне прэміі заплянаванае на 23 лютага ў офісе Партыі БНФ у Менску. Ляўрэатам прэміі імя Юрыя Захаранкі па выніках 2009 году стаў сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня руху вэтэранаў баявых дзеяньняў у Аўганістане "Абаронцы Айчыны" Аляксандар Камароўскі. |
|