Вячоркі ідуць у дэпутаты сям’ёй
15.02.2010 17:44
—
Новости Общества
|
Былы лідэр «Моладзі БНФ» Франак Вячорка, які зараз знаходзіцца ў войску, будзе вылучацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты Мінскага гарадскога савета. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў. «Большая частка нашых кіраўнікоў ідзе ў Мінскі гарсавет. Пачынаючы ад кіраўніка партыі Аляксея Янукевіча да былога кіраўніка партыі Вінцука Вячоркі і ягонага сына, палітпрызыўніка Франка Вячоркі». Нагадаем, што ініцыятыўныя групы кандыдатаў у дэпутаты будуць рэгістраваць да 18 лютага, вылучэнне кандыдатаў завершыцца 15 сакавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы лідэр «Моладзі БНФ» Франак Вячорка, які зараз знаходзіцца ў войску, будзе вылучацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты Мінскага гарадскога савета. Пра гэта...
|
|